Асака дзірваністая

(Пасля перасылкі з Кустовіца)

Асака дзірваністая[3] (Carex cespitosa) — травяністая расліна сямейства асаковых.

Асака дзірваністая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carex cespitosa L., 1753


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  910631
EOL  1124743
IPNI  2989971-1
TPL  kew-225431

Назва правіць

Асака дзірваністая, целарэз[3], кустовіца, сака[4], смочка, сочка[5][6], аір[5].

Апісанне правіць

Расліна вышынёй 20—140 см, утварае купіны. Сцяблы скучаныя, тонкія, востратрохгранныя, каля асновы з цёмна-пурпуровымі, сеткавата-расшчэпленымі похвамі. Лісце зялёнае, пляскатае, вузкалінейнае, завостранае. Колас з 1 тычынкавага і 2 песцікавых кароткацыліндрычных каласкоў. Прыкветны ліст шчацінкападобны. Лускавінкі каласкоў яйцападобныя, тупыя, чорна-бурыя. Рыльцаў 2. Мяшочкі двойчыпукатыя, эліптычныя, іржава-зялёныя, без жылак, з кароткім песцікам.

Пашырэнне правіць

Пашырана ў Еўразіі. Расце на нізінных балотах, у алешніках, забалочаных хмызняках. На Беларусі трапляецца часта, цвіце ў маі.

Выкарыстанне правіць

Кармавая расліна, багатая пратэінам. Выкарыстоўваецца на сілас.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929

Літаратура правіць