Кутузаўскі праспект
Кутузаўскі праспект (руск.: Куту́зовский проспе́кт) — праспект у Заходняй адміністрацыйнай акрузе Масквы, адна з найважнейшых транспартных магістраляў сталіцы. Размешчаны на тэрыторыі раёнаў Дарагамілава і Філі-Давыдкава.
Кутузаўскі праспект Дарагамілава, Масква | |
---|---|
руск.: Кутузовский проспект | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Назва ў гонар | Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праспект пачынаецца як працяг вуліцы Новы Арбат за Новаарбацкім мостам, далей ідзе на паўднёвы захад (з ухілам на захад) і заканчваецца ў месцы скрыжавання Рублёўскай і Аміньеўскай шашаў. Працягам праспекта з’яўляецца Мажайская шаша.