Кучум
Кучум (?, Цэнтральная Азія — не раней 1598) — апошні хан Сібірскага ханства.
У 1563 годзе скінуў сібірскіх ханаў Едыгера і Бекбулата — даннікаў рускага цара Івана IV. Ён спыніў выплату даніну і ўзначаліў барацьбу супраць дружыны Ермака. У 1582 годзе пацярпеў паражэнне ў бітве на Чувашавым мысе на рацэ Іртыш, пакінуў сваю сталіцу Кашлык. У 1585 годзе знішчыў атрад казакоў на чале з Ермаком. Працягваў барацьбу да жніўня 1598 года, калі быў канчаткова разбіты ваяводам А.Ваейкавым на рацэ Бердзь, уцёк у Нагайскую арду, дзе загінуў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).