Кушанскае царства

Кушанская царства — старажытная дзяржава на тэрыторыі сучасных Узбекістана, Таджыкістана, Туркменіі, Афганістана, Пакістана і Паўночнай Індыі ў I — IV ст. н.э.

царства
Кушанскае царства
стар.-грэч.: Βασιλεία Κοσσανῶν
Кушанскае царства з залежнымі тэрыторыямі ў перыяд кіравання Канішкі
Кушанскае царства з залежнымі тэрыторыямі ў перыяд кіравання Канішкі
I стагоддзе — III стагоддзе

Сталіца Бактра (200,000 - 1 млн. ч.) Пешавар (200,000)
Афіцыйная мова грэчаская мова і Bactrian[d]
Грашовая адзінка Kushan coinage[d]
Насельніцтва 60 000 000 (20 % насельніцтва Зямлі)
Форма кіравання манархія
Пераемнасць
Грэка-бактрыйскае царства
Заходнія Кшатрапы >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узнікла на рубяжы нашай эры пасля разгрому Грэка-Бактрыйскага царства качэўнікамі, якія стварылі на яго тэрыторыі шэраг асобных княстваў. Адно з іх у Бактрыі на чале з племем або кланам кушанаў стала ядром Кушанскай дзяржавы. Значнага тэрытарыяльнага пашырэння дзяржава дасягнула пры правіцелях Кадфізе I і Кадфізе II (I ст. н.э.), найбольшага росквіту — пры правіцелях Канішку і Хувішку. Праз тэрыторыю Кушанскай дзяржавы праходзіў Вялікі шаўковы шлях, што спрыяла развіццю ганддю і рамяства. Значнае пашырэнне тут набылі будызм, зараастрызм, маніхейства і хрысціянства. Пры правіцелі Васудэве (сярэдзіна III ст.) пачаўся заняпад Кушанскай дзяржавы, якая ў IV ст. распалася на дробныя княствы.

Спасылкі

правіць