Куявія

гістарычны рэгіён Польшчы
Гэта артыкул пра гістарычную вобласць Польшчы. Пра ўсходнеславянскае аб’яднанне IX стагоддзі гл. артыкул Куябія

Куявія (польск.: Kujawy) — гістарычная вобласць на поўначы Польшчы, у двурэчча рэк Вісла і Нотаць, на захад ад Мазовіі і поўнач ад Вялікай Польшчы.

Куявія ў складзе Польшчы

Гісторыя правіць

Куявія ўвайшла ў склад Польскай дзяржавы яшчэ ў 960-х гг. пры князі Мешка I. Пасля падзелу Польшчы паміж сынамі Баляслава III Крывавустага Куявія першапачаткова патрапіла ў склад Мазавецкага княства, а ў 1194 г. утварылася самастойнае Куяўскае княства на чале з князем Лешакам II Белым. У 12021234 г. Куявія зноў знаходзілася ў складзе Мазовіі, кіраўнік якой Конрад I у 1226 г. запрасіў у свае ўладанні Тэўтонскі ордэн. Рыцары ўмацаваліся на ўсходзе Куявіі, у Добжынскай зямлі. У другой палове XIII стагоддзя Куяўскае княства было падзелена на дзве дзяржавы — з цэнтрамі ў Інаўроцлаве і Брэсце Куяўскім адпаведна. Князю Уладзіславу Лакетку Куяўскаму атрымалася ў 1306 г. далучыць Малую Польшчу, а ў 1314 г. Вялікую Польшчу, адрадзіўшы такім чынам адзіную Польскую дзяржаву. У 1320 г. Уладзіслаў быў каранаваны як караль Польшчы.

У 1332 г. большая частка Куявіі была заваявана рыцарамі Тэўтонскага ордэна, аднак паступова польскія каралі выцеснілі адтуль немцаў і аднавілі ўладу над рэгіёнам. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у 17721793 Куявія ўвайшла ў склад Прусіі. У перыяд напалеонаўскіх войн тэрыторыя ўваходзіла ў герцагства Варшаўскае (18071815 гг.), а пасля Венскага кангрэса (18141815 гг.) большая частка Куявіі (Быдгашч, Інаўроцлаў) была далучана да Прусіі (пазней — Германіі), а вобласць Улацлаўка на ўсходзе — да Расійскай імперыі. З 1918 г. Куявія — у складзе Польскай рэспублікі.

Князі Куявіі:

Геаграфія правіць

Куявія знаходзіцца на тэрыторыі прыбалтыйскіх нізін. Найбуйнейшыя рэкі — Вісла на ўсходзе і Ноцець на захадзе і поўдні.

Найбуйнейшыя гарады (даныя на 2004 г.):

У наш час Куявія ўваходзіць у склад тэрыторыі Куяўска-Паморскага ваяводства.