Кшна

рака ў Польшчы, прыток Заходняга Буга

Кшна, раней Кросна (па-старабеларуску: Кросна, пол.: Krzna) — рака ва ўсходняй Польшчы, левы прыток Заходняга Буга даўжынёй 120 км і плошчай басейна 3353 км². Цячэ праз Паўднёвае Падляшша і Паўднёвападляскую нізіну ў Люблінскім ваяводстве.

Кшна
польск. Krzna
Характарыстыка
Даўжыня 120 км
Басейн 3 353 км²
Расход вады 10,5 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 51°58′55″ пн. ш. 22°45′59″ у. д.HGЯO
Вусце Заходні Буг
 • Каардынаты 52°07′58″ пн. ш. 23°31′20″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходні Буг → Нараў → Вісла → Гданьская бухта
Краіна
physical
Кшна
Кшна
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўстае са злучэння двух ручаёў, якія выплываюць з лясоў на Лукаўскай Раўніне: Паўночнай Кшны і Паўднёвай Кшны, якая бярэцца за пачатак Кшны. Гэтыя ручаіны злучаюцца ў Міжрэччы. Рака ўпадае да Буга на паўночны-ўсход ад вёскі Нэпле (Neple) ніжэй горада Цярэспаль.

Каналам злучана з ракою Вепш.

Спасылкі правіць