Кшыштаф Пендарэцкі

Кшыштаф Пендарэ́цкі (польск.: Krzysztof Penderecki; 25 лістапада 1933, Дэмбіца, Польшча — 29 сакавіка 2020) — польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Член Польскай АН у Кракаве (1994).

Кшыштаф Пендарэцкі
Krzysztof Penderecki
Krzysztof Penderecki 20080706.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 23 лістапада 1933(1933-11-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 2020(2020-03-29)[4][5][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Жонка Elżbieta Penderecka[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор, педагог, музыказнавец, музычны педагог, скрыпач
Інструменты скрыпка і фартэпіяна
Жанры опера і сімфонія
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Penderecki sign.svg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыў Акадэмію музыкі ў Кракаве (1957), з 1959 года выкладаў у ёй кампазіцыю, у 1972—1987 гадах рэктар. У 1973—1978 гадах выкладаў у Ельскім універсітэце (ЗША). Дырыжыраваў вядучымі сімфанічнымі аркестрамі (з 1973 года), вёў майстар-класы ў буйнейшых музычных цэнтрах Еўропы і ЗША і інш.

ТворчасцьПравіць

Творам уласцівы глыбокі мастацкі змест, шырокі спектр сродкаў выразнасці, выкарыстанне традыцый каталіцкай музыкі. У творчасці звяртаецца да агульначалавечай тэматыкі («Строфы» для сапрана, дэ-кламатара і 10 інструментаў, 1959; «Плач па ахвярах Хірасімы», 1960; араторыя «Dies irae», 1967, памяці ахвяр Асвенціма; «Касмагонія», 1970), рэлігійнай музыкі («Страсці паводле Лукі», 1965; «Ютрань», 1972; «Магніфікат», 1974; «Te Deum», 1980; «Польскі рэквіем», 1984) і інш. Аўтар опер («Д’яблы з Лудэна», 1969; «Страчаны рай», 1978; «Чорная маска», 1986; «Убу кароль», 1991), аркестравых твораў (3 сімфоніі, у т.л. «II Chrristmas Symphony», 1980; «De natura sonoris I—II», 1966—70; «Пасакалія», 1988; «Адажыо», 1989), інструментальных канцэртаў (2 віяланчэльных, скрыпічны, альтовы), камерна-інструментальнай музыкі.

Арыгінальная экспрэсіўнасць музыкі К. Пендарэцкага грунтуецца на глыбокім адчуванні магчымасцей сучасных гукавых сістэм і выкарыстанні іх ва ўсіх сферах кампазітарскай тэхнікі ад артыкуляцыі да формаўтварэння. Зрабіў адкрыцці ў гукавой каларыстыцы.

Музыку Кшыштафа Пендарэцкага выкарыстоўвалі ў фільмах такіх рэжысёраў, як Ален Рэнэ, Стэнлі Кубрык, Дэвід Лінч, Анджэй Вайда ды іншыя.

Прэміі і ўзнагародыПравіць

Дзяржаўная прэмія Польшчы 1968, 1984. Лаўрэат прэстыжных замежных узнагарод. Чатыры разы ён быў лаўрэатам прэміі «Грэмі»[9].

Кавалер ордэна Белага Арла — найвышэйшага ордэна Польшчы.

Зноскі

  1. а б Пендерецкий Кшиштоф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Krzysztof Penderecki // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Itaú Cultural Krzysztof Penderecki // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.krakow.pl/aktualnosci/238631,33,komunikat,nie_zyje_krzysztof_penderecki.html
  5. https://www.sueddeutsche.de/kultur/krzysztof-penderecki-tot-1.4860594
  6. Krzysztof Penderecki // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  7. http://www.radiokrakow.pl/kultura/nie-zyje-krzysztof-penderecki/ Праверана 29 сакавіка 2020.
  8. Komponisten-Porträts: Bilder und Daten — 1 — Reclam-Verlag, 2003. — 400 с. — ISBN 978-3-15-018268-0
  9. belsat.eu

ЛітаратураПравіць