Кызылкум (Кызыл-Кум, Кызылкумы) (узб.: Qizilqum, каракалп.: Qızılqum, каз.: Қызылқұм, туркм.: Gyzylgum — бел. «чырвоныя пяскі») — пясчаная і камяністая пустыня на міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і, ва Узбекістане, Казахстане і Туркменістане. Абмежавана на паўночным захадзе Аральскім морам, на паўночным усходзе Сырдар’ёй, на ўсходзе адгор’ямі Цянь-Шаня і Паміра-Алая, на паўднёвым захадзе Амудар’ёй. Плошча каля 300 тысяч км².

Кызылкум?
42°30″ пн. ш. 63°30′ у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Пустыня прадстаўляе сабой раўніну з агульным ухілам на паўночны захад (вышыня ад 300 м на паўднёвым усходзе да 53 м на паўночным захадзе); мае шэраг замкнёных западзін і ізаляваных моцна раздзеленых астанцавых гор — Букантау  (руск.) (764 м), Кульджуктау  (руск.) (785 м), Тамдытау  (руск.) (гара Актау  (руск.) 922 м) і іншых.

Горы пустэльныя, большай часткай з выраўнаванымі вяршынямі і скалістымі, моцна раздзеленымі схіламі. Большую частку пустыні займаюць пясчаныя масівы, утвораныя паўзамацаванымі пяскамі. Найбольш распаўсюджаныя пясчаныя грады мерыдыянальнай арыентацыі. Адносная вышыня град ад 3 да 30 м, максімальная — да 75 м.

Клімат рэзка кантынентальны. Лета гарачае, сярэдняя тэмпература ліпеня ад + 26 да + 29 °C, студзеня ад 0 да −9 °C. Ападкаў каля 200 мм у год, яны выпадаюць галоўным чынам зімой і вясной.

На ўсёй тэрыторыі няма ніводнага паверхневага вадацёку (акрамя ракі Жанадар’і  (руск.), якая перасыхае, і каналаў), але маюцца багатыя запасы  (каз.) прэсных напорных падземных вод.

Пустыня размешчана ў асноўным у сярэдняй падзоне пустыняў умеранага пояса, а на поўдні на пераходзе да субтрапічных пустыняў.

Геалогія правіць

 
Мурунтау  (руск.), 1988

Пустыня размешчана на Туранскай тэктанічнай пліце  (руск.).

Раўнінныя прасторы складзеныя кайназойскімі глінамі і пясчанікамі, на поўначы і паўночным захадзе — суглініста-супясчанымі рачнымі адкладамі Жанадар’і  (руск.), Куандар’і  (каз.) і іншых старажытных рэчышчаў Сырдар’і і старажытнага рэчышча Амудар’і — Акчадар’і, якія ўпадалі ў паўднёва-ўсходні кут Аральскага мора.

Горы складзеныя моцнадыслакаванымі і метамарфізаванымі палеазойскімі сланцамі, рагавікамі  (руск.), вапнякамі, гранітамі.

У пустыні ля горада Зарафшан  (руск.) знаходзіцца адзін з найбуйнейшых кар’ераў па здабычы золата Мурунтау  (руск.).

Побач з горадам Учкудук  (руск.) знаходзіцца радовішча уранавай руды, якая здабываецца кар’ерным спосабам.

Глебы правіць

 
Пустыня Кызылкум

Глебы шэра-бурыя, пясчаныя (пяскі), гіпсавыя, ёсць саланцы і саланчакі.

На паўночным захадзе шмат такыраў  (руск.), на поўдні — саланчакі.

Флора правіць

У раслінным покрыве багатыя эфемеры і эфемероіды, у тым ліку дзікія цюльпаны.

Для пясчаных масіваў характэрныя Carex arenaria, Haloxylon persicum, віды родаў Calligonum, салянка Рыхтэра (Salsola richteri), для гліністых узвышшаў — палыновая і палынова-кустовая расліннасць.

На паўночным захадзе зараснікі Anabasis salsa з прымешкай салянак (Salsola), па далінах сухіх рэчышчаў — лясы з Haloxylon ammodendron.

Фаўна правіць

 
Малады варан

Жывёлы пустыні прыстасаваныя да існавання без пастаяннага вадапою, атрымліваючы ваду цалкам або пераважна з ежы. Для памяншэння патрэбнасці ў вадзе многія жывёлы вядуць начны спосаб жыцця.

З млекакормячых сустракаюцца антылопа-джэйран (Gazella subgutturosa), Spermophilopsis leptodactylus і Spermophilus fulvus, віды падсямейства Gerbillinae і сямейства Dipodidae, барханны кот (Felis margarita) і Felis lybica, ваўкі (Canis lupus), стэпавыя лісіцы (Vulpes corsac), Lepus tolai, кажаны.

З птушак — жаўрук-смяцюх (Galerida cristata), Sylvia nana, Chlamydotis macqueenii, Podoces panderi, стэпавы арол (Aquila nipalensis), совы і іншыя.

Насяляюць змеі (эфа (Echis), Macrovipera lebetina, Eryx miliaris, полазы (Coluber)), Varanus griseus caspius, Testudo horsfieldii, яшчаркі і іншыя паўзуны.

Насельніцтва і эканоміка правіць

 
Паблізу газаперапрацоўчага комплексу, 2019

Асновай гаспадаркі рэгіёна, акрамя хутка растучай эксплуатацыі нетраў, служыць жывёлагадоўля, у асноўным танкарунная і каракульская авечкагадоўля.

У цэнтральнай і заходняй частках пустыні выяўленыя буйныя артэзіянскія басейны, эксплуатаваныя ў многіх раёнах. У выніку праводзімых работ па абвадненні ствараецца вялікая колькасць дробных аазісаў, якія з’яўляюцца цэнтрамі жывёлагадоўчых гаспадарак.

У астанцовых гарах распрацоўваюцца мармур, графіт, біруза і інш., адкрыта некалькі залатарудных радовішчаў: Мурунтау  (руск.), Амантай—Даугыз  (англ.).

У цэнтры пустыні знаходзяцца радовішчы ўрану, фасфарытаў  (руск.). На поўдні пустыні эксплуатуецца адно з найбуйнейшых у СНД газавых радовішчаў — Газлі  (руск.).

Кызылкум перасякаюць аўтадарогі. У цэнтры Кызылкума знаходзіцца раённы цэнтр — пасёлак Тамдыбулак  (руск.).

Імем пустыні названыя шакаладныя цукеркі «Кызыл-кум», практычна ідэнтычныя па смаку цукеркам «Кара-Кум  (руск.)», названым па імені пустыні Каракумы (якая знаходзіцца на паўднёвы захад ад Кызылкумаў).

Практычна ў цэнтры пустыні размешчаны горад Учкудук  (руск.), які згадваецца ў вядомай песні гурта «Ялла  (руск.)» «Тры калодзежы  (руск.)».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Югай Р. Л. История развития географических и картографических представлений о пустыне Кызылкум (с древнейших времён до середины XIX в.): Автореферат дис. на соискание учёной степени кандидата географических наук / Ташк. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Ташкент: [б. и.], 1964. — 21 с.

Спасылкі правіць

  • Кызылкум у кнізе: Н. А. Гвоздецкий, Н. И. Михайлов. Физическая география СССР. М., 1978.