Кэйсукэ Хонда

японскі футбаліст і трэнер

Кэйсу́кэ Хо́нда (яп.: 本田 圭佑; нар. 13 чэрвеня 1986, Сэтцу, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Судува» з Марыямпале. Ігрок нацыянальнай зборнай Японіі (2008—2018). З 2018 года таксама галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Камбоджы.

Футбол
Кэйсукэ Хонда
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1986(1986-06-12)[1][2][…] (37 гадоў) ці 13 чэрвеня 1986(1986-06-13) (37 гадоў)
Грамадзянства  Японія
Рост 182 см
Вага 76 кг
Пазіцыя атакуючы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Літва Судува
Нумар 3
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2008 Японія Нагоя Грампус 90 (11)
2008—2009 Нідэрланды ВВВ-Венла 68 (24)
2010—2013 Расія ЦСКА (Масква) 94 (20)
2014—2017 Італія Мілан 81 (9)
2017—2018 Мексіка Пачука 29 (10)
2018—2019 Аўстралія Мельбурн Віктары 20 (7)
2019 Нідэрланды Вітэс 4 (0)
2020 Бразілія Батафогу 18 (2)
2021 Азербайджан Нефтчы (Баку) 7 (2)
2021— Літва Судува (Марыямпале)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Японія Японія (да 20) 1 (0)
2006—2008 Японія Японія (алімп.) 18 (4)
2008—2018 Японія Японія 98 (37)
Трэнерская кар’ера
2018— Камбоджа Камбоджа
Узнагароды і медалі
Кубкі Азіі
Золата Катар 2011
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 мая 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Прафесійную кар’еру ігрок пачаў на радзіме. 16 студзеня 2008 года падпісаў кантракт з нідэрландскім клубам «ВВВ-Венла» з Эрэдывізі, аднак ужо праз паўгода клуб вылецеў у дывізіён ніжэй. У наступны сезон 2008/09 ігрок забіў 16 гадоў, чым дапамог камандзе вярнуцца ў эліту. У канцы снежня 2009 года было аб'яўлена пра пераход японскага футбаліста ў расійскі ЦСКА. Дэбют іграка прыпаў на матч Лігі чэмпіёнаў супраць клуба «Севілья».

27 кастрычніка 2013 года галоўны трэнер «Мілана» Масіміліяна Алегры абвясціў пра пагадненне на далучэнне Хонды да клуба на правах свабоднага агента ў студзені 2014 года[3][4]. 4 студзеня 2014 года Хонда афіцыйна стаў іграком італьянскага клуба. Спачатку трывала гуляў у аснове «Мілана», аднак у сезоне 2016/17 страціў месца ў складзе. У чэрвені 2017 года пакінуў «Мілан» у якасці свабоднага агента.

У ліпені 2017 года перайшоў у мексіканскі клуб «Пачука»[5], а ў ліпені 2018 года перабраўся ў аўстралійскі «Мельбурн Віктары», дзе выступаў да канца сезона 2018/19. У жніўні 2018 года быў адначасова прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Камбоджы.

У лістападзе 2019 года падпісаў кантракт з нідэрландскім клубам «Вітэс», аднак ужо ў снежні таго ж года па пагадненні бакоў пакінуў яго[6]

У студзені 2020 года далучыўся да бразільскага клуба «Батафогу», які пакінуў у снежні 2020 года. У лютым 2021 года падпісаў кантракт з партугальскім «Партыманенсі»[7], але ўжо праз некалькі дзён пакінуў яго, бо клуб не здолеў зарэгістраваць іграка[8]. У сакавіку 2021 года далучыўся за бакінскага «Нефтчы», гуляў там да канца сезона 2020/21 і стаў чэмпіёнам Азербайджана.

У верасні 2021 года стаў іграком літоўскай «Судувы»[9]

Міжнародная кар’ера правіць

У 2005 годзе Кэйсукэ атрымаў выклік у нацыянальную зборную Японіі, аднак на поле ў складзе зборнай не з’явіўся. У 2007 годзе ў якасці лідара моладзевай зборнай Японіі дапамог камандзе здабыць пуцёўку ў асноўны турнір пекінскай Алімпіяды. У чэрвені 2008 года ігрок дэбютаваў у складзе зборнай Японіі, а першы гол забіў 27 мая 2009 года ў матчы супраць зборнай Чылі.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

ЦСКА:

«Мілан»:

«Нефтчы»:

Міжнародныя правіць

Японія:

Зноскі

Спасылкі правіць