Кэндзіс Берген (анг. Candice Bergen, нар. 9 мая 1946, Беверлі-Хілс, штат Каліфорнія) — амерыканская актрыса, найбольш вядомая па ролях у тэлесерыялах «Мёрфі Браўн» і «Юрысты Бостана».

Кэндзіс Берген
Candice Bergen
Candice Bergen 1993-2.jpg
Дата нараджэння 9 мая 1946(1946-05-09) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of the United States.svg ЗША
Бацька Edgar Bergen[d]
Маці Frances Bergen[d]
Муж Луі Маль
Адукацыя
Прафесія
Узнагароды
IMDb ID 0000298
Commons-logo.svg Кэндзіс Берген на ВікіСховішчы

БіяграфіяПравіць

Кэндзіс вывучала мовы і фатаграфію ў Вашынгтоне, а пазней у Пенсільваніі і Швейцарыі. Сваю кар'еру яна пачала ў якасці фотамадэлі, але ўжо праз непрацяглы час атрымала першыя прапановы роляў. У 1979 г. яна намінавалася на «Оскар» і «Залаты глобус» як лепшая актрыса другога плана ў фільме «Пачаць спачатку». За працу ў тэлесерыяле «Мёрфі Браўн» Кэндзіс Берген атрымала два "Залатыя глобусы" і пяць прэмій "Эмі".

У 1981 г. Кэндзіс Берген выйшла замуж за французскага рэжысёра Луі Маля. У іх нарадзілася дачка. Муж Кэндзіс Берген памёр у 1995 г.

Акрамя акцёрскай кар'еры Берген займаецца фотарэпартажамі, жывапісам і выяўленчымі мастацтвамі, а таксама напісала п'есу. Акрамя англійскай яна размаўляе на французскай і іспанскай мовах.

Зноскі

СпасылкіПравіць

Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшую жаночую ролю ў тэлевізійным серыяле — камедыя ці мюзікл 1981—2000 Шаблон:Прэмія «Эмі» за лепшую жаночую ролю ў камедыйным тэлесерыяле 1976—2000