Кэтрын Маргарэт Эштан
Кэтрын Маргарэт Эштан, баранэса Эштан оф Апхолланд (анг. Catherine Margaret Ashton, Baroness Ashton of Upholland, 20 сакавіка 1956, Апхолланд, Ланкашыр) — брытанскі і агульнаеўрапейскі палітычны і грамадскі дзеяч, першы Вярхоўны прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Еўрапейскага саюза. Была прызначаная на гэтую пасаду 19 лістапада 2009 г. на саміце 27 лідараў Еўрапейскага Савета. Сумесна з прызначэннем на пасаду Вярхоўнага прадстаўніка, яна стала першым віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі - апошняе прызначэнне павінна быць пацверджана Еўрапарламентам.
Высокашаноўная Кэтрын Маргарэт Эштан The Right Honourable Catherine Margaret Ashton | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
з 1 снежня 2009 | |||
Папярэднік | Хаўер Салана (Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі) Беніта Ферэра-Вальднер (Еўрапейскі камісар па вонкавых сувязях і Еўрапейскай палітыцы суседства) | ||
| |||
3 кастрычніка 2008 — 30 лістапада 2009 | |||
Папярэднік | Пітэр Мандэльсон | ||
Пераемнік | Беніта Ферэра-Вальднер | ||
Партыя | Лейбарысцкая партыя | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, дыпламат | ||
Нараджэнне | 20 сакавіка 1956 (64 гады) Апхоланд, Ланкашыр | ||
Бацька | Harold Ashton[d] | ||
Маці | Clare Margaret (?)[d] | ||
Муж | Пітэр Келнер (нар. 1948, шлюб з 1988) | ||
Дзеці | Роберт Пітэр Келнер (нар. 1988) Рэбека Клэр Келнер (нар. 1991/92) | ||
Узнагароды | |||
АбавязкіПравіць
Акрамя прадстаўлення Еўрапейскага саюза на міжнародных форумах і каардынацыі агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі (англ.: Common Foreign and Security Policy), а таксама калектыўнай бяспекі і абароннай палітыкі (англ.: Common Security and Defence Policy), Вярхоўны прадстаўнік таксама:
- як віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі яна прымае ўдзел ў яе штотыднёвых нарадах;
- прымае ўдзел у пасяджэннях Еўрапейскага Савета, на якіх сустракаюцца ўсе лідары Еўрасаюза;
- узначальвае Еўрапейскую службу знешнепалітычнай дзейнасці (ЕСЗД);
- нясе адказнасць за адмысловых прадстаўнікоў Еўрасаюза;
- з'яўляецца Прэзідэнтам Савета па міжнародных справах;
- з'яўляецца Прэзідэнтам Еўрапейскага абароннага агенцтва (EDA);
- старшынствуе ў калегіі Інстытута даследванняў па пытаннях бяспекі Еўрасаюза (EUISS).