Кёльнскі ўніверсітэт (ням.: Universität zu Köln) — адна з вышэйшых навучальных устаноў у Кёльне, якая існуе з 1388. Кёльнскі ўніверсітэт займае трэцяе месца сярод нямецкіх ВНУ па колькасці студэнтаў (пасля Мюнхена і Хагена).

Кёльнскі ўніверсітэт
(Uni Köln)
Universitat zu Koln
Universitaet zu Koeln-Siegel.jpg
Universitat zu Köln Hauptgebäude ost.jpg
Арыгінальная назва Universitat zu Koln
Міжнародная назва University of Cologne
Заснаваны 1388/1919 (зачынены з 1798 па 1919)
Тып Дзяржаўны
Рэктар Аксель Фраймут
Рэктар Axel Freimuth[d]
Студэнты 44 282 (зіма 2008/09)[1]
Дактарантура 690[1]
Размяшчэнне Кёльн
Юрыдычны адрас Albertus-Magnus-Platz, 50923 Koln
Сайт uni-koeln.de
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Стары ўніверсітэтПравіць

Кёльнскі універсітэт быў заснаваны 21 мая 1388 года і стаў чацвёртай па ліку вышэйшай школай Свяшчэннай Рымскай імперыі пасля Карлавага універсітэта ў Празе, Венскага і Гайдэльбергскага ўніверсітэтаў. Пасведчанне аб заснаванні было падпісана Урбанам VI у Перуджа. Ужо ў студзені 1389 для першых сямісот студэнтаў пачаліся лекцыі.

28 красавіка 1798 г. Кёльнскі ўніверсітэт быў зачынены, пасля таго, як рэктар Фердынанд Франц Вальраф і ўсе прафесары адмовіліся прынесці прысягу Першай французскай рэспубліцы, патлумачыўшы гэта неабходнасцю захаваць незалежнасць ВНУ. Аднак, у 1799 годзе Вальраф прысягнуў Францыі і быў прызначаны выкладчыкам так званай "Цэнтральнай школы", пераемніцы закрытага ўніверсітэта. На гэтай пасадзе яму ўдалося схаваць ад французаў і такім чынам выратаваць мноства твораў мастацтва. Большая частка яго калекцыі знаходзіцца ў Музеі Вальрафа-Рыхарца.

Новы універсітэтПравіць

На працягу ўсяго XIX стагоддзя спробы аднавіць зачынены ўніверсітэт засталіся беспаспяховымі. 29 мая 1919 года бургамістр Кёльна Конрад Адэнаўэр падпісаў пастанову аб адкрыцці новага ўніверсітэта. У кастрычніку 1929 года пачалося будаўніцтва галоўнага корпуса на плошчы Альберта Вялікага.

Постаці ўніверсітэтаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Кёльнскі ўніверсітэт // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.243
  • Erich Meuthen: Kölner Universitätsgeschichte, Band I: Die alte Universität. 1988. ISBN 3-412-06287-1.
  • Bernd Heimbüchel und Klaus Pabst: Kölner Universitätsgeschichte, Band II: Das 19. und 20. Jahrhundert. 1988. ISBN 3-412-01588-1.
  • Erich Meuthen (Hrsg.): Kölner Universitätsgeschichte, Band III: Die neue Universität – Daten und Fakten. 1988. ISBN 3-412-01688-8.
  • Ernst Heinen: Bildnerhochschule und Wissenschaftsanspruch. Lehrerbildung in Köln 1946–1965 (Studien zur Geschichte der Universität zu Köln Band 16). Böhlau Verlag, Köln, Weimar, Wien 2003. Rezension von Leo Haupts. In: Geschichte in Köln. Zeitschrift für Stadt- und Regionalgeschichte. Band 53. Dezember 2006. S. 212–214: Buchbesprechungen.

Зноскі

СпасылкіПравіць

Галоўны корпус універсітэта на плошчы Альберта Вялікага