Адкрыць галоўнае меню

Кёнігсбергскі дагавор 1384 года — пагадненне, заключанае ў Кёнігсбергу 30 студзеня 1384 года падчас Грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1381—1384 гадоў паміж Вітаўтам Вялікім і прадстаўнікамі Тэўтонскага Ордэна[1].

Вітаўт, аб'яднаўшыся з Тэўтонскім ордэнам, вёў міжусобіцу са сваім стрыечным братам Ягайлам. Дзеля таго, каб гарантаваць падтрымку з боку крыжакоў у грамадзянскай вайне, Вітаўт падпісаў дагавор, паводле якога Жамойць да самай ракі Нявежы і горада Коўна адыходзіла да крыжацкага Ордэна[1]. У 1382 годзе Ягайла абяцаў крыжакам Жамойць толькі да ракі Дубісы, але так і не ратыфікаваў Дубіскі дагавор[2]. Жамойць была неабходная крыжакам, бо яе тэрыторыя фізічна аддзяляла іх ад злучэння з Лівонскім ордэнам на поўначы. Вітаўт таксама паабяцаў стаць ордэнскім васалам[1]. У лютым некалькі рэгіёнаў Жамойці выказалі сваю падтрымку Вітаўту і крыжакам[1].

16 ліпеня 1384 года Вітаўт у другі раз ратыфікаваў Кёнігсбергкі дагавор у Новым Марыенбергу, новазбудаванай крыжацкай крэпасці на беразе Нёмана[3]. Зрэшты, пагадненне было разарвана ў гэтым жа месяцы пасля перамір'я Вітаўта і Ягайлы. Вітаўт знішчыў крыжацкія замкі і вярнуўся ў Літву. Падчас грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1389—1392 гадоў Вітаўт ізноў папрасіў ваеннай дапамогі ў Тэўтонскага ордэна. 19 студзеня 1390 года ён падпісаў Ліцкі дагавор, які пацвярджаў Кёнігсбергкі дагавор, толькі дзеля таго, каб ізноў парушыць яго ў 1392 годзе[4]. Вітаўт аддаваў Жамойць крыжакам яшчэ двойчы: паводле Салінскага дагавора (1398) і Рацёнжскага дагавора (1404).

Літоўскі гісторык Данілевічус і польскі гісторык Канечны паставілі пад сумненне аўтэнтычнасць гэтага дагавора, адзначаючы, што ён можа быць крыжацкай падробкай[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Ivinskis, Zenonas (1988) [1930]. «Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m.». in Paulius Šležas. Vytautas Didysis. Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija. pp. 24. OCLC 25726071. (літ.) 
  2. Urban, William (2006). Samogitian Crusade. Chicago: Lithuanian Research and Studies Center. pp. 172—174. ISBN 0-929700-56-2. (англ.) 
  3. Ivinskis, Zenonas (1988) [1930]. «Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m.». in Paulius Šležas. Vytautas Didysis. Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija. pp. 25. OCLC 25726071 (літ.) 
  4. Urban, William (2006). Samogitian Crusade. Chicago: Lithuanian Research and Studies Center. pp. 197. ISBN 0-929700-56-2. (англ.) 

Шаблон:Барацьба за Жамойць