Кіеўскае паўстанне (1113)

(Пасля перасылкі з Кіеўскае паўстанне 1113 года)

Кі́еўскае паўста́нне 1113 года — выступленне жыхароў Кіева супраць злоўжыванняў княжацкай адміністрацыі на чале з баярынам Пуцятам Вышацічам (спекуляцыя хлебам і соллю, закабаленне вольных людзей ліхвярамі і знаццю і іншае).

Пачалося пасля смерці вялікага кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча. Паўстанцы разграмілі двор Пуцяты і ўладанні ліхвяроў.

Запрошаны кіеўскімі баярамі на велікакняжацкі прастол князь Уладзімір Манамах спыніў паўстанне шляхам выдання Статута Уладзіміра Манамаха 1113 года, які змяшчаў уступкі паўстанцам.

ЛітаратураПравіць