Кіеўская рысавальная школа

Кіеўская рысавальная школа — навучальная мастацкая ўстанова ў Кіеве (18751901), заснаваная ўкраінскім мастаком-педагогам Мікалаем Мурашкам  (руск.). Фінансавалася за кошт гарадскога бюджэту і ахвяраванняў мецэната Івана Цярэшчанкі  (руск.).

Гісторыя правіць

У 1901 годзе на аснове малявальнай школы М. І. Мурашкі было арганізавана вучылішча, якое перайшло ў падпарадкаванне Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.

Адрасы правіць

Спачатку школа знаходзілася ў доме Тарноўскага на Трохсвяціцельскай вуліцы  (руск.), у 1876—1880 гг. — у адным з памяшканняў гарадской думы, у 1880—1882 гг. — доме на Афанасьеўскай вуліцы  (руск.), у 1882—1991 гадах — на вуліцы Вялікай Уладзімірскай  (руск.).

Вядомыя вучні правіць

У школе вучыліся В. А. Сяроў (1876—1878), Я. М. Кругер (1883—1886), К. С. Малевіч (1895—1896). Школа адыграла вялікую ролю ў падрыхтоўцы ўкраінскіх нацыянальных мастакоў, у ёй атрымалі адукацыю М. К. Піманенка  (руск.), А. А. Мурашка  (руск.), С. П. Кастэнка  (укр.), Р. К. Дзядчанка  (руск.), С. І. Блонская  (руск.), І. С. Іжакевіч, а таксама Р. П. Святліцкі  (руск.), М. І. Жук  (укр.), В. Д. Замірайла  (руск.), А. А. Куранной[ru], Ф. С. Красіцкі  (укр.), Ф. У. Шаўрын  (руск.) і іншыя.

Выкладчыкі правіць

У 1875—1901 гадах школай кіраваў і выкладаў у ёй Мікалай Мурашка  (руск.). Тут таксама выкладалі X. П. Платонаў  (руск.), М. К. Піманенка  (руск.), І. Ф. Селязнёў  (руск.).

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць