Кіеўска-Жытомірская дыяцэзія
Кіеўска-Жытомірская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Kioviensis-Zytomeriensis, укр.: Києво-Житомирська дієцезія) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у Кіеве ва Украіне.
Кіеўска-Жытомірская дыяцэзія | |
---|---|
![]() | |
Рымскі абрад | |
Галоўны горад | |
Краіна | |
Кафедральны сабор | Касцёл Святой Сафіі ў Жытоміры[d] |
Іерарх | Віталь Крывіцкі |
Плошча дыяцэзіі |
|
Насельніцтва дыяцэзіі |
|
Колькасць каталікоў | 217 000 |
Афіцыйны сайт | kzd.org.ua (укр.) |
Карта | |
![]() |
Гісторыя
правіцьКаталіцкая дыяцэзія ў Кіева была заснавана ў 1321 годзе і была адноўлена ў 1405 годзе пры актыўнай падтрымцы дамініканскага ордэна. У 1638 годзе дыяцэзія атрымала новую назву — Кіева-Чарнігаўская дыяцэзія. 8 жніўня 1798 года яна была скасавана, а яе тэрыторыя перададзена на Жытомррскую і Луцкую дыяцэзіі. 25 лістапада 1998 года дыяцэзія была адноўлена пад сучаснай назвай. Апошні біскуп Жытомірскай дыяцэзіі стаў першым кіраўніком Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. 4 мая 2002 года дыяцэзія страціла значную частку сваёй тэрыторыі, з якой была ўтворана новая Харкаўска-Запарожская дыяцэзія.
Станам на 2014 год дыяцэзія налічвала амаль 220 тысяч вернікаў (2,7% ад колькасці насельніцтва). У яе склад уваходзілі 162 парафіі і 124 місіі, дзе служылі 160 святароў (60 дыяцэзіяльных і 100 манаскіх), а таксама 277 манаскіх асобаў (112 братоў і 165 сясцёр) і было 36 семінарыстаў.
Кафедральным храмам дыяцэзіі з'яўляецца Касцёл Святой Сафіі ў Жытоміры. У Кіеве таксама размешчаны конкафедральны Касцёл Святога Аляксандра і былы кафедральны сабор дыяцэзіі, а цяпер парафіяльны Касцёл Святога Мікалая.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кіеўска-Жытомірская дыяцэзія