Кіеўскі сквер (Мінск)
Кіеўскі сквер — сквер, размешчаны ў Цэнтральным раёне Мінска ў межах вуліц Арлоўская, Азізава, Кахоўская. Парк адкрыты ў 1970-я гады і названы ў гонар горада Кіева.
Кіеўскі сквер | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сквер |
Дата заснавання | 1970-я |
Размяшчэнне | |
53°55′50″ пн. ш. 27°33′23″ у. д.HGЯO | |
Раён | Цэнтральны раён |
У 2019 годзе стаў пляцоўкай для правядзення Дня Волі ў Мінску (24 сакавіка). У 2020 годзе атрымаў вядомасць праз афіцыйны «Дзень адкрытых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі» (6 жніўня), на які нечакана для арганізатараў сабраліся тысячы людзей, незадаволеныя адменай перадвыбарнага мітынгу Святланы Ціханоўскай. Двое гукааператараў з Мінскага палаца дзяцей і моладзі, якія ўключылі перад аўдыторыяй запіс песні Віктара Цоя «Хочу перемен!», былі асуджаны на 10 сутак арышту.
На тэрыторыі парку размешчаны кінатэатр «Кіеў», які замыкае бульвар Шаўчэнкі. Маюцца лаўкі і дарожкі.
Фантан, пабудаваны ў 1980-х гадах побач з кінатэатрам, у кастрычніку 2020 года знаходзіўся ў непрацоўным стане. Таксама адсутнічалі таблічкі, якія сведчылі пра дэлегацыю кіяўлянаў, што брала ўдзел у адкрыцці сквера[1].
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Кіеўскі сквер Архівавана 20 кастрычніка 2013.