Кілішак (род грыбоў)

(Пасля перасылкі з Кілішак, грыб)

Кілі́шак[1] (Cyathus) — род базідыяльных грыбоў сямейства гняздоўкавых.

Кілішак

Кілішак паласаты (Cyathus striatus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyathus Haller (1768)


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  68776
EOL  19320
MB  19085
FW  23113

Апісанне правіць

Маладыя пладовыя целы акруглыя вышынёю да 1,6 см, шырынёй да 1 см, прыкрытыя зверху аднаслойнай абалонкай (эпіфрагмай), спелыя — шырокакубкападобныя, з зубчастым краем. Перыдый (абалонка споранашэння) трохслойны, звонку рыжы ці цёмна-карычневы, лямцавы, унутры падоўжана-баразнаваты, свінцова-шэры да чорнага (кілішак паласаты) ці роўны, свінцовы або карычневы, светла-вохрысты звонку (кілішак Ола). Перыдыёлі — кавалкі глебы (унутранай часткі пладовага цела) — шматлікія, лінза- ці чачавіцападобныя, серабрыста-карычневыя, шэрыя або амаль чорныя, прымацаваны да перыдыю белым шнурам. Споры шара-, яйца- і эліпсападобныя, гладкія, бясколерныя.

Арэал правіць

Вядомы некалькі дзясяткаў відаў, пашыраных пераважна ў тропіках і субтропіках зямнога шара. На Беларусі выяўлены 2 віды: кілішак паласаты (Cyathus striatus) і кілішак Ола (Cyathus olla). Сапратрофы. Растуць у лясах, садах на гнілой драўніне, раслінных рэштках, радзей на глебе і гноі.

Значэнне правіць

Неядомыя.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура правіць