Кім Ён Нам (кар.: 김영남, 4 лютага 1928, Пхеньян) — паўночнакарэйскі дзяржаўны дзеяч, Старшыня прэзідыўма Вярхоўнага народнага сходу КНДР з 1998 года. З’яўляецца намінальным кіраўніком дзяржавы і лічыцца «чалавекам нумар два» у дзяржаўнай іерархіі Паўночнай Карэі.

Кім Ён Нам
кар.: 김영남
Minister of Foreign Affairs of the Democratic People's Republic of Korea[d]
1 снежня 1983 — 1 верасня 1998
Папярэднік Ho Dam[d]
Пераемнік Paek Nam-sun[d]
President of the Presidium of the Supreme People's Assembly[d]
5 верасня 1998 — 11 красавіка 2019
Нараджэнне 4 лютага 1928(1928-02-04) (96 гадоў)
Бацька Kim Thaek-se[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, пасол
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Герой Працы Order of Kim Il Sung Order of Kim Jong Il
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Член Працоўнай партыі Карэі з 1946 года. У 1944—1945 гадах — настаўнік сельскай школы. У 1946—1952 гадах — студэнт гістарычнага факультэта Томскага ўніверсітэта, затым універсітэта ў Растове-на-Дану. У 1957—1959 гадах — аспірант Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1963—1967 гадах — першы намеснік міністра замежных спраў КНДР. З 1970 — член ЦК ТПК, з 1974 кіраўнік партыйнага сакратарыята, з кастрычніка 1980 член Палітбюро ТПК.

Са снежня 1983 г. па верасень 1998 г. — намеснік прэм’ера Адміністрацыйнага савета КНДР, міністр замежных спраў КНДР. З 5 верасня 1998 года займае пост Старшыні Прэзідыўма Вярхоўнага народнага сходу КНДР, з’яўляючыся паводле Канстытуцыі вышэйшай службовай асобай дзяржавы. На выбарах у Вярхоўны народны сход 12-га склікання, якія адбыліся 8 сакавіка 2009 года, перавыбраны дэпутатам ВНС.