Кім Аляксандравіч Вятчаннікаў
Кім Аляксандравіч Вятча́ннікаў[1] (9 мая 1924 — 13 снежня 1981) — вучоны ў галіне санітарыі і гігіены, доктар медыцынскіх навук (1972).
Кім Аляксандравіч Вятчаннікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 мая 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 снежня 1981 (57 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, навуковец |
Навуковая сфера | таксікалогія, гігіена |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў вёсцы Рэпкі (зараз у Ізяслаўскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў на флоце. У 1957 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў у Беларускім навукова-даследчым санітарна-гігіенічным інстытуце. У 1972—1981 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай спартыўнай гігіены ў Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры.
Навуковая дзейнасцьПравіць
К. А. Вятчаннікаву належаць навуковыя працы па таксікалогіі інсектыцыдаў, эксперыментальнай тэрапіі атручванняў фосфарарганічнымі злучэннямі, па спартыўнай гігіене.
УзнагародыПравіць
- Ордэн Чырвонай Зоркі[2]
- медалі.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ Вятчанников Ким Александрович // РУП «Научно-практический центр гигиены» Архівавана 13 красавіка 2021. (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Вятчаннікаў Кім Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 404.
СпасылкіПравіць
- Вятчанников Ким Александрович // РУП «Научно-практический центр гигиены» Архівавана 13 красавіка 2021. (руск.)
- Вятчанников, Ким Александрович (доктор медицинских наук ; 1924—1981)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі