Кінабалу
Кінабалу (малайск. Gunung Kinabalu) — чацвёртая па вышыні гара ў Паўднёва-Усходняй Азіі, вышыня - 4095 метраў. Размешчана на тэрыторыі нацыянальнага парку Кінабалу (уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА) на ўсходзе Малайзіі ў штаце Сабах, размешчанага на востраве Калімантан, сярод трапічных джунгляў.
Кінабалу | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 6°05′00″ пн. ш. 116°33′00″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Сабах, Малайзія |
Вышыня вяршыні | 4095 м |
Першае ўзыходжанне | 1858 Hugh Low і Spenser St. John |
![]() |
ГалерэяПравіць
Від з маршруту паміж Кота Кінабалу і Сандаканам
ЛітаратураПравіць
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.262
СпасылкіПравіць
- Сайт парку(англ.)