Кінапрадзюсар
давераная асоба кінакампаніі, якое здзяйсняе ідэйна-мастацкі і арганізацыйна-фінансавы кантроль над пастаноўкай фільма
Прадзюсар (англ.: producer, ад produce — вырабляць) у кінематографе — давераная асоба кінакампаніі, якая ажыццяўляе ідэйна-мастацкі і арганізацыйна-фінансавы кантроль над пастаноўкай фільма. Ён таксама прымае актыўны ўдзел у падборы акцёраў, тэхнічнага персаналу. Функцыі прадзюсара могуць выконваць таксама рэжысёры, акцёры, сцэнарысты.
Асноўная задача прадзюсара — забяспечыць здымачнай групе ўмовы для здымак фільма, стварыць ёй умовы для паспяховай рэалізацыі творчай задачы (звышзадачы).