Кінастудыя імя А. Даўжэнкі

кінастудыя ў Кіеве

Кінастудыя імя А. Даўжэнкі — украінская кінастудыя. Названая ў гонар украінскага і расійскага кінарэжысёра Аляксандра Даўжэнкі.

Кінастудыя імя А. Даўжэнкі
Тып дзяржаўнае прадпрыемства[d]
Заснаванне 1927
Размяшчэнне
Галіна кінавытворчасць[d]
Прадукцыя фільм
Сайт dovzhenkofilm.com.ua (укр.)

Гісторыя правіць

 
Манумент «Памяці работнікаў кінастудыі, якія палеглі за Радзіму 1941—1945»

Будаўніцтва кінастудыі пачалося вясной 1927 года па праекце архітэктара-мастака В. Н. Рыкава. У кастрычніку 1927 года пачаліся здымкі першага фільма «Ванька і Мсціўца» (рэжысёр А. Лундзін).

З імем Дзігі Вертава звязана з’яўленне першага гукавога дакументальнага фільма кінастудыі «Сімфонія Данбаса». У 1929 годзе было знята ўжо 10 фільмаў. Найбольш выбітны з іх — «Зямля» А. Даўжэнкі. У 1930-х гадах у кіно з’явіўся гук і колер. Першай каляровы стужкай кінастудыі стаў фільм «Сарочынскі кірмаш» М. Эка ў 1939 годзе.

Спасылкі правіць