Кінатэатры Магілёва
Кінатэатры ў Магілёве існуюць з 1909 года[1]. На 2020 год у Магілёве працавала 6 кінатэатраў, уключаючы 4 кінатэатра, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры Магілёўскае абласное вытворчае унітарнае прадпрыемства «Кінавідэапракат».

Гісторыя
правіцьКолькасць
кінатэатраў
у розныя гады:
1909 | 3 |
2020 | 6 |
Першы кінасеанс у Магілёве адбыўся ў жніўні 1903 года ў гарадскім тэатры. Да 1909 года ў горадзе працавала 2 сінематографа: электрабіяскоп Сквірскага і электра-тэатр «Мадэрн»[2]. У тым жа годзе ў спецыяльна пабудаваным для дэманстрацыі кінафільмаў будынку на Дняпроўскім праспекце, 42 (цяпер - вул. Першамайская) быў адкрыты электрабіёграф «Чары»[1]. Пасля рэканструкцыі ў снежні 1930 года на яго месцы адкрыўся кінатэатр «Чырвоная Зорка», у якім упершыню ў Магілёве было паказана гукавое кіно.
У 1938 годзе было распачата будаўніцтва кінатэатра «Радзіма», яго адкрыццё адбылося 6 лістапада 1939 года[1]. Быў разбураны падчас вайны, адноўлены ў 1944 годзе.
Падчас Другой сусветнай вайны кінатэатр «Чырвоная Зорка» (у гэты час называўся «Прамень»[1]) быў разбураны. Быў адноўлены ў 1948 годзе, а ў 1954 годзе прайшла яго рэканструкцыя.
У 1958 годзе быў адкрыты кінатэатр «Змена» (цяпер рэканструяваны ў праваслаўны храм прападобнага Серафіма Сароўскага).
1 кастрычніка 1963 года на праспекце Пушкіна адкрыўся кінатэатр «Космас» з дзвюма шырокаэкраннымі заламі на 265 гледачоў кожны[1]. У 1987 годзе ён быў рэканструяваны.
У 1969 годзе адкрыўся кінатэатр «Кастрычнік».
У 1972 годзе прайшла рэканструкцыя кінатэатра «Радзіма». З 1971 па 1983 гады на 2 паверсе будынка кінатэатра «Радзіма» функцыянаваў дзіцячы кінатэатр «Піянер».
15 лютага 1989 года на вул. Астроўскага адкрыўся кінатэатр «Ветразь» з дзвюма кіназаламі - на 300 і 200 (для паказу стэрэакіно) гледачоў.
У 2005 годзе прайшла чарговая рэканструкцыя кінатэатра «Чырвоная Зорка». А ў 2010 годзе на 2 паверсе кінатэатра была адкрыта Зала гісторыі кіно.
У 2007 годзе ў кінатэатры «Радзіма» была ўсталяваная сістэма лічбавага гуку Dolby Digital[3]. У 2008 годзе быў рэканструяваны кінатэатр «Кастрычнік».
З 2011 года з'явілася магчымасць паказу фільмаў у фармаце 3D у кінатэатрах «Кастрычнік» і «Радзіма», а з 2014 года ў кінатэатры «Ветразь».
У верасні 2019 года ў ГЦ «Атрыум» адкрыўся прыватны 5-зальны кінатэатр StarLight Cinema[4].
У красавіку 2020 з-за пандэміі каронавіруса прыпынілі працу прыватныя кінатэатры StarLight Cinema (аднавіў працу ў жніўні 2020 года)[5] і «Кастрычнік» (аднавіў працу ў верасні 2020 года, але ў 2021 годзе зноў зачыніўся).
Спіс кінатэатраў Магілёва
правіцьУ спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Магілёва. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.
Табліца:
- Назва — назва кінатэатра;
- Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
- Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
- Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
- Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
- Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
- Спасылкі — крыніцы;
Існуючыя
правіцьКолерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры
Назва | Адкрыты | Архітэктары | Адрас | Выява | Нататкі | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|---|
StarLight Cinema | 2019 | вул. Першамайская, 57 | 5-зальны кінатэатр у ГЦ «Атрыум» на 539 гледачоў. | [6][7] | ||
Ветразь | 1989 | С. Л. Варанцоў | вул. Астроўскага, 1 | Адна кіназала на 215 гледачоў для паказу 2D і 3D фільмаў. | [1][8] | |
Кастрычнік | 1969 | А. Ц. Кучарэнка | прасп. Міру, 23 | Шырокафарматны кінатэатр з залай на 800 гледачоў. | [9] | |
Космас | 1963 | прасп. Пушкінскі, 10 | Дзве кіназалы (на 160 і на 156 гледачоў) для паказу фільмаў у 2D і 3D фарматах. | [1][10] | ||
Радзіма | 1939 | У. М. Вараксін | вул. Ленінская, 47 | Кіназала на 550 гледачоў для паказу 2D і 3D фільмаў. | [11] | |
Чырвоная Зорка | 1909 1930 |
Э. Лосер | вул. Першамайская, 14 | Найстарэйшы кінатэатр Магілёва з залай на 526 гледачоў для паказу 2D і 3D фільмаў. Да 1930 года - «Чары», у гады Другой сусветнай вайны - «Прамень». Будынак кінатэатра ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. | [1][12] |
Закрытыя
правіцьНазва | Адкрыты | Закрыты | Архітэктары | Адрас | Нататкі | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|---|
Змена | 1958 | Н/Д | вул. Ніжняя Карабанаўская, 88 | Рэканструяваны ў храм Серафіма Сароўскага. | ||
Піянер | 1971 | 1983 | вул. Ленінская, 47 | Дзіцячы кінатэатр на 2 паверсе будынка кінатэатра «Радзіма». | ||
Электра-тэатр «Мадэрн» | Н/Д | Н/Д | прасп. Дняпроўскі | |||
Электрабіяскоп Сквірскага | Н/Д | Н/Д | вул. Вялікая Садовая | [13] |
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж История киноотрасли в г. Могилёве (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2021. Праверана 24 верасня 2021.
- ↑ 85 лет исполнилось Могилёвскому кинотеатру «Чырвоная зорка» (руск.)(недаступная спасылка). Телевидение Могилёв. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ Кинематограф в Могилеве (руск.). Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ Как выглядит новый 5-зальный кинотеатр в Могилеве и сколько стоят билеты. Спойлер: он уже работает (руск.). govorim.by. Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ Кинотеатр «Starlight» в Могилеве возобновляет свою работу (руск.)(недаступная спасылка). mogilevnews.by. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ Кинотеатр StarLight Cinema в Атриуме (руск.)(недаступная спасылка). vmogileve.by. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ StarLight Cinema (руск.). Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ Кинотеатр «Ветразь» (руск.)(недаступная спасылка). vmogileve.by. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ Кинотеатр «Октябрь» (руск.). Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ Кинотеатр «Космос» (руск.). Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ Кинотеатр «Радзіма» (руск.). Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ Кинотеатр «Чырвоная Зорка» (руск.). Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ История Могилева: «Модерн», «Чары» и прочие биоскопы (руск.). Праверана 25 верасня 2021.
Спасылкі
правіцьКінатэатры Магілёва на Вікісховішчы |