Кінатэатры Мінска

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Кінатэатры ў Мінску існуюць з 1900 года[1]. На 2019 год у Мінску працуюць 22 кінатэатры, уключаючы 13 кінатэатраў, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама[2]. Усе кінатэатры ў сталіцы з’яўляюцца лічбавымі[3].

Мультыкомплекс «Беларусь»

Гісторыя

правіць

Колькасць
кінатэатраў
у розныя гады:
[1][4]

1935 5
1939 6
1951 4
1955 10
1958 17
1967 22
1979 24
1983 24
1988 25
1993 26
2019 22

У 1900 годзе прадпрымальнік Рыхард Штрэмер адкрыў у доме Ракаўшчыка на Захар’еўскай вуліцы першы ў горадзе кінатэатр. Першапачаткова ў ім паказваліся дыяпазітывы, потым нямыя фільмы[5]. У 19071914 гады з’явілася 5 кінатэатраў: «Гігант», «Ілюзіён», «Люкс», «Мадэрн», «Эдэн». За кароткі перыяд кінематограф стаў самым масавым відовішчам[6].

У 1918 годзе кінатэатры, прыватныя фільматэкі, кінаметаграфічнае абсталяванне і матэрыялы былі нацыяналізаваныя. У 1922 годзе усе кінематографы горада перайшлі ў вядзенне гарадскога аддзела народнай адукацыі[7]

У 1930-я гады XX стагоддзя ў кінатэатрах з’явіліся вестыбюлі, касы і ёмістыя залы на некалькі сотняў гледачоў.

У 19421943 гадах у захопленым і разбураным горадзе немцы пабудавалі двухпавярховы драўляны кінатэатр «Першы», які перажыў бамбёжку пры вызваленні Мінска. У 1950-я кінатэатр знеслі для пабудовы гасцініцы «Мінск». Астатнія кінатэатры былі разбураныя альбо знесеныя падчас рэканструкцыі горада.

У сярэдзіне 1950-х гадоў адкрыўся кінатэатр «Цэнтральны».

У сярэдзіне 1950-х гадоў у СССР пачалі будаваць тыпавыя цагляныя будынкі па праекце архітэктара Зоі Брод. У Мінску такімі сталі кінатэатры «Спартак» (1956) і «Авангард» (1956)[8].

У эпоху мінімалізма падчас праўлення Хрушчова па праекце архітэктара І. Зотавай былі пабудаваныя двухзальныя кінатэатры «Беларусь» (1961), «Камсамолец» (1961), «Мір» (1958), «Радзіма»[8].

У 1966 годзе адкрыўся кінатэатр «Партызан» з незвычайнымі архітэктурнымі формамі таго часу. У тым жа годзе адкрыўся галоўны дзіцячы кінатэатр «Піянер», які вылучаўся мадэрнізмам і зімовым садам з басейнам. Таксама былі папулярныя мабільныя кінатэатры ў аўтобусах ЗІС-155 — «Малютка» і «Вясёлка» (філіял кінатэатра «Перамога»[9]). З 1963 года ў парку Горкага ў самалёце ЛІ-2 працаваў кінатэатр «Пяты акіян»[8].

У 1970-80-я гады былі адкрытыя кінатэатры ў розных раёнах горада — «Маяк» (1970), які быў перайменаваны ў «Кіеў» у гонар дзён культуры УССР у БССР , «Сучаснік» (1971), «Дружба» (1974) у Чыжоўцы, «Вільнюс» (1976) у Зялёным Лузе, «Салют» (1978) у Серабранцы, «Электрон» (1981) у Курасоўшчыне[8].

У 1975 годзе адкрыўся самы вялікі кінатэатр горада — «Кастрычнік» на 1400 месцаў, а ў 1980 годзе — «Масква» з дзвюмя заламі на 1320 месцаў[8].

У 1980-я гады былі пабудаваныя кінатэатры «Аўрора» (1988) і «Бярэсце» (1989) — апошні кінатэатр, які быў пабудаваны ў савецкі час [8]. Напрыканцы 1980-х у горадзе працавала 26 кінатэатраў[10].

У 1997 годзе ўсе кінатэатры горада былі аб’яднаныя ў арганізацыю УП «Кінавідэапракат»[11].

У 2008 годзе адкрыўся кінатэатр «Беларусь», які стаў першым мульціплексам у краіне. Кошт праекту пабудовы — каля 12 мільёнаў долараў ЗША[11].

У 2013 годзе 8 кіназалаў перайшлі са стужкавага ў лічбавы фармат, у 2014 гэта зрабіў кінатэатр «Масква». Апошні аналагавы кінатэатр «Перамога» зачыніўся на рэканструкцыю ў 2017 годзе[12].

21 жніўня 2020 года спыніў працу аўтакінатэатр Silver Screen Open Air, 5 кастрычніка — Silver Screen Drive-in. Кінатэатры былі зачыненыя на зіму, але не аднавілі працу ў будучыні[13].

25 красавіка 2021 года з-за пераезду ў ГЦ Minsk City Mall, спыніў працу кінатэатр Silver Screen у ГЦ Galileo[14]. На яго месцы ў 2022 плануецца адкрыццё кінатэатра Skyline Cinema[15].

У сакавіку 2022 года з-за санкцый на фоне ўварвання Расіі ва Украіну многія сусветныя кінакампаніі, такія як The Walt Disney Company, Warner Bros, Paramount, Sony Pictures, адмовіліся ад супрацоўніцтва з Расіяй. Гэта паўплывала і на беларускія кінатэатры, бо правы на паказ фільмаў набываюцца ў асноўным у расійскіх партнёраў. З-за гэтага ў сакавіку 2022 года кінатэатры Silver Screen страцілі 40-50 % аўдыторыі[16].

Спіс кінатэатраў Мінска

правіць

У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Мінска. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца:

  • Назва — назва кінатэатра;
  • Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
  • Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
  • Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
  • Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
  • Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
  • Спасылкі — крыніцы;

Існуючыя

правіць

Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры

Назва Адкрыты Архітэктары Адрас Выява Нататкі Спасылкі
3D Кіно ў Карона-сіці 2020 вул. Дзянісаўская, 8/2 Чатыры залы на 241 месца. [17]
3D Кіно ў Замку 2014 прасп. Пераможцаў, 65 Тры залы на 650 месцаў [18]
Falcon Club Буцік кіно 2016 прасп. Пераможцаў, 20 Восем залаў на 15, 16, 18, 18, 31, 31, 34, 109 месцаў [11][19]
mooon у ГЦ Dana Mall 2017 вул. Пятра Мсціслаўца, 11 Семь залаў на 967 месцаў. З 2017 года velcom cinema, з 2019 года – VOKA Cinema. У 2019 годзе адкрыта зала ScreenX з кутом агляду ў 270 градусаў. [11]
mooon у ГЦ Palazzo 2022 вул. Ціміразева, 74А Кінатэатр у Palazzo. Першы кінатэатр IMAX у Беларусі. [20][21]
Silver Screen у ГЦ «Арэна-Сіці» 2015 прасп. Пераможцаў, 84 Шэсць залаў 787 месцаў. [11]
Skyline Cinema у ГЦ Galileo 2014 вул. Бабруйская, 6 У 2014—2021 — 7-зальны кінатэатр Silver Screen на 800 месцаў. Зачынены з-за змены аператара. Новы Skyline Cinema адкрыўся ў 2022. [11][22][23][24]
АртКінатэатр у ГЦ «Еўропа» 2019 вул. Сурганава, 57б Тры залы на 220 месцаў. [25]
АртКінатэатр у ГЦ «Тытан» 2015 прасп. Дзяржынскага, 104 Дзве залы на 100 і 220 месцаў. [26]
Аўрора 1988 Барыс Ларчанка
Нэлі Цямнова
вул. Прытыцкага, 23
 
Тры залы 200, 300, 500 месцаў. Пасля рэканструкцыі тры залы на 117, 200, 356 месцаў. [1][27][28]
Беларусь 1961
2008
І. Зотава вул. Раманаўская Слабада, 28
 
Дзве залы па 300 месцаў. У 2006 годзе будынак знесены. У 2008 годзе пабудаваны новы кінатэатр на 5 залаў з 280, 221, 169, 197, 145 месцамі. [1][8][11][29]
Бярэсце 1989 прасп. Газеты Праўда, 25
 
Дзве залы на 150 і 300 месцаў. Рэканструяваны ў 2010—2012 гады. Пасля рамонту залы на 150 і 293 месцаў. З 2001 года лічбавы з фарматам 3D. [1][30][31]
Дом Кіно 1966
2005
Юрый Шпіт вул. Талбухіна, 18
 
З 1966 года — «Партызан». З 2005 года пасля рэканструкцыі — «Дом кіно» з залай на 584 месца. [1][8]
Кастрычнік 1975 Валенцін Малышаў прасп. Незалежнасці, 73
 
Пабудаваны на месцы знесенага кінатэатра «Зорка». Самы вялікі экран у краіне памерам 22 на 10 метраў, самая ёмістая зала на 1186 чалавек (першапачатковая ёмістасць на 1340 месцаў). [1][8][11][32][33]
Кіеў 1970 вул. Кахоўская, 31
 
З 1970 па 1976 гады — «Маяк» з залай на 560 мест. У 2009—2010 гады зачыняўся на мадэрнізацыю. Першы ў горадзе 3D-кінатэатр. Зала на 280 месцаў. [1][8][27][34]
Камсамолец 1961 І. Зотава вул. Жылуновіча, 39
 
Дзве залы па 400 месцаў. Пасля рабонту залы на 186 і 218 месц. [1][8][27]
Масква 1980 Віктар Крамарэнка
Уладзімір Шчарбін
Міхаіл Вінаградаў
прасп. Пераможцаў, 13
 
Дзве залы на 260 і 1070 месц. Пасля рэканструкцыі 2014 года зала паменшана з 873 месцы да 700. Зачынены на рэканструкцыю ў 2024 годзе [1][8][11][35][36][37][38]
Мір 1958 І. Зотава вул. Казлова, 4а
 
Дзве залы на 406 і 385 месц. У 1978 годзе ў адной з залаў усталяваная сістэма «СТЭРЫО-70». Пасля рамонту 2012 года дзве залы на 188 і 256 месц. [1][8][32][39][40]
Музей кіно 1980 вул. Свярдлова, 4
 
У музеі праводзяцца выставы і рэтраспектывы. [41][42]
Палац Рэспублікі 3D 2010 Кастрычніцкая плошча, 1/1 [1]
Перамога 1950 Іосіф Лангбард вул. Інтэрнацыянальная, 20
 
Пры адкрыцці работалі вялікая зала на 606 месцаў, малая зала на 118 месцаў і летняя зала на 610 месцаў, якая працавала з мая па лістапад. З 2001 года будынак ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. У 2017 годзе зачынены на рэканструкцыю. Непасрэдна работы па рэканструкцыі пачаліся ў лютым 2022 года. [1][8][12][32][43][44][45][46]
Піянер 1966 Георгій Заборскі
Леанід Левін
вул. Энгельса, 20
 
Некалі найбуйнейшы дзіцячы кінатэатр у краіне. Праектаваўся як кінатэатр з дзвюма заламі. У выніку будынак падзяліўся на кінатэатр і тэатр лялек. Стаў лічбавым у 2012 годзе. У 2017 годзе на другім паверсе замест друкарні адкрылася другая зала на 49 месцаў. Асноўная зала на 278 месцаў [1][47][48][49][50]
Ракета 1958 зав. Рабочы, 3
 
Зала на 506 месцаў. На другім паверсе дзейнічала выстава мотавелазаводу. Лічбавы з 2013 года. Пасля рамонту дзве залы на 254 і 46 месцаў. У кінатэатры дэманстраваўся праект Cinemascope (2012—2019). [1][8][51][52][53][54]
Салют 1978 прасп. Ракасоўскага, 150а
 
Зала на 805 месц. у 2005 годзе зачыняўся на рэканструкцыю. З 2011 года лічбавая зала на 286 месцаў з фарматам 3D. Экран 13,6 на 5,8 метраў. [1][27][55]
Цэнтральны 1954 Генадзь Баданаў
Міхаіл Асмалоўскі
прасп. Незалежнасці, 13
 
Самы стары існуючы кінатэатр. Зала на 502 месца, пасля рэканструкцыі 2001—2003 гадоў — зала на 250 месцаў. Лічбавы з 2010 года. З 2010 года зала на 166 месцаў, пазней на 200 месцаў. У 2012 першым адкрыў продаж квіткоў праз Інтэрнэт. У залу кінатэатра забаронена праносіць ежу. [1][11][27][56]

Будучыя

правіць
Назва Год адкрыцця Архітэктары Адрас Выява Нататкі Спасылкі
mooon у ГЦ Minsk City Mall 2024 вул. Талстога, 1 У кінапрасторы плануецца размясціць кінатэатр на 5 залаў, а таксама гульнявы ​​бар з кінатэматыкай. Адкрыццё запланавана ў 2024 годзе [57][58]
Кінатэатр у ГЦ Green City вул. Прытыцкага, 156-1 IMAX-кінатэатр [59]
Кінатэатр у ГЦ Avia Mall Кінатэатр у раёне «Мінск-Мір» [60]
Prizma cinema у ГЦ Prizma пр. Партызанскі, 77А 3 кіназалы, разлічаных на 250 наведвальнікаў [61][62]

Закрытыя

правіць
Назва Адкрыты Закрыты Архітэктары Адрас Нататкі Спасылкі
Silver Screen Drive-in 2020 2020 вул. Ціміразева, 74А Аўтакінатэатр на 77 месцаў размешчаны на даху ГЦ Palazzo. Экран памерам 16 на 7 метраў. Зачынены на зіму. [63]
Silver Screen Open Air 2020 2020 вул. Арлоўская, 20 Аўтакінатэатр на 50 месц. Экран памерам 16 на 7 метраў. Зачынены на зіму. [64]
Авангард 1956 Н/Д Зоя Брод вул. Папаніна, 7 Знесены ў 2018 годзе. [1][8][65]
АртКінатэатр у БЦ Rubin Plaza 2010 2012 прасп. Дзяржынскага, 5 Цяпер — «Сбер Банк». [1][66]
Беларусь 1944 1961 вул. Астроўскага, 24 Размяшчаўся ў былой сінагозе Зальцмана. У 1960-70-я гады — Дом піянераў. Будынак захаваўся. Цяпер — дзіцяча-юнацкая школа Алімпійскага рэзерву па шахматах і шашках. [1][67]
Вільнюс 1976 2004 Э. Левіна
І. Сітнікава
вул. Каліноўскага, 55 Быў адчынены як частка комплексу гандлёва-грамадскага цэнтру. Шырокаарматный кінатэатр з залай на 776 месц. Перароблены ў Палац барацьбы імя А. В. Мядзведзя. [1][68][69][70][71]
Вымпел кан.
1950-х
пач.
1980-х
вул. Усходняя, 50 Згарэў у пачатку 1980-х. На месцы кінатэатра знаходзіцца сквер. [1]
Вясёлка 1952 кан
1990-х
Георгій Сысоеў Парк імя Чалюскінцаў Знесены падчас рэканструкцыі парка. [1][8]
Гігант 1909 Н/Д вул. Захар’еўская, 88 З 1926 года — «Чырвоная зорка» на 700 месцаў. В 1930 годзе стаў першым гукавым кінатэатрам у горадзе (чацвёртым гукавым у СССР). Некалькі разоў мяняў адрас. Разбураны падчас вайны. Зараз — будынак на праспекце Незалежнасці, 22. [1][7][72]
Дзіцячы 1936 Н/Д вул. Савецкая, 92 У будынку былой лютэранскай кірхі. З 1938 па 1954 і з 1967 — «Навіны дня». З 1954 па 1967 — «Дзіцячы» на Энгельса, 12. Цяпер — Малая сцэна тэатра імя Янкі Купалы. [1]
Дружба 1974 2012 вул. Ташкенцкая, 9 Зала на 763 месца. Знесены ў 2017 годзе. [1][73]
Змена кан.
1950-х
2002 вул. Даўгабродская, 110 [1]
Знамя кан.
1950-х
кан.
1990-х
вул. Вялікаморская, 3 Знесены ў канцы 1990-х гадоў. На месцы кінатэатра знаходзіцца сквер. [1]
Зорка 1954 пач.
1970-х
Ленінскі прасп., 73 Знесены, каб пабудаваць кінатэатр «Кастрычнік». [1]
Ілюзіён 1907 Н/Д вул. Захар’еўская, 87 Першы ў горадзе кінатэатр з вялікім экранам[74]. Размяшчаўся ў доме Паляка, пазней некалькі разоў мяняў адрас. З чэрвеня па ліпень 1924 і з 1934 па 1938 — «Пралетарый» на 300 месцаў, з 1924 па 1928 — «Чырвоны факел», з 1928 па 1934 — першы дзіцячы кінатэатр «Юны піянер» на 250 месцаў, з 1938 — «Радзіма» на 1000 месцаў. Зараз — выхад з метро на Кастрычніцкую плошчу на скрыжаванні прасп. Незалежнасці і вул. Энгельса. [1][7]
Іскра кан.
1950-х
1992 вул. Мендзялеева, 10а Знесены ў 2005 годзе. Зараз будынак на вуліцы Перадавая, 11а. [1]
Кінатэатр Акруговага дома афіцэраў Н/Д Н/Д вул. Чырвонаармейская, 3 Падчас вайны тут быў «Soldaten-kino». Зараз — Цэнтральны дом афіцэраў без кінатэатра. [1]
Кінематограф Рыхарда Штрэмера 1900 Н/Д вул. Губернатарская, 19 Першы ў Мінску кінатэатр[74]. Размяшчаўся ў доме Ракаўшчыкоў. Зараз будынак на праспекце Незалежнасці, 23. [1]
Культура 1926 Н/Д вул. Валадарскага, 7 На момант адкрыцця самы буйны кінатэатр у краіне з залай на 1200 месцаў і экранам 8,5 на 7 метраў. Зараз — Рускі драматычны тэатр імя М. Горкага. [1][75]
Летні 1951 1975 А. Брэгман Парк імя Горкага Пабудаваны на месцы цырка. Згарэў у 1975 годзе. [1][76]
Люкс 1914 Н/Д вул. Петрапаўлаўская [1]
Мадэрн 1907—
1908
Н/Д вул. Губернатарская, 22 Размяшчаўся ў доме Стэфановіча. Зараз — будынак на вуліцы Леніна, 23. [1]
Нёман кан.
1950-х
1970-я вул. Апанскага, 71 Знарэў у сярэдзіне 1970-х. [1]
Новы тэатр другая палова 1910-х Н/Д вул. Захар’еўская, 61 Размяшчаўся ў доме Машкілейсона. Некалькі разоў мяняў адрас. З 1926 — «Спартак». Зараз — будынак на праспекце Незалежнасці, 19. [1]
Першы 1942—
1943
кан.
1950-х
вул. Савецкая, 23 Зала на 485 месцаў. Зараз на месцы кінатэатра размешчаны двор гасцініцы «Мінск». [1][8][77]
Пяты акіян 1963 Н/Д Парк імя Горкага Дзіцячы кінатэатр размяшчаўся ў самалёце Лі-2. Знесены. [1]
Радзіма 1944 кан.
1960-х
І. Зотава вул. Рэвалюцыйная, 2 Пасля пачатку 1950-х — «Навіны дня». Таксама называўся «Кінатэатр паўторнага фільму». Будынак захаваўся. [1][8][78][79]
Радзіма 1957 2003 вул. Лізы Чайкінай, 16 Дзве залы на 406 и 409 месцаў. Зараз — Новы драматычны тэатр. [1][8][80]
Рэспубліканскі дом кіно 1968 пач.
1990-х
Томаш Пайздзерскі вул. Савецкая, 15 Размяшчаўся ў Касцёле Святога Сымона і Святой Алены. [81][82]
Спартак 1956 1987 Зоя Брод вул. Даумана, 2 Пасля рэканструкцыі 1987—1994 гадоў у будынку працаваў Моладзевы тэатр. Пасля рамонту 2009—2018 — канцэртная пляцоўка. [1][8][83][84]
Сучаснік 1971 2002 М. Бубноў вул. Харкаўская, 70а Зала на 760 месцаў. Знесены. [1][8][85]
Ударнік кан.
1950-х
1990-е Георгій Сысоеў вул. Жукоўскага, 15а Апошні драўляны кінатэатр горада. Знесены ў 2014 годзе. [1][8][86]
Усход 1966 Н/Д вул. Казлова, 50 У будынку Палаца культуры Трактарнага завода. [1]
Эдэн 1909 Н/Д вул. Захар’еўская, 83 Адзін з лепшых кінатэатраў свайго часу размяшчаўся ў доме Булгак. Некалькі разоў мяняў адрас. З 1926 — «Інтэрнацыянал». Зараз — будынак на прасп. Незалежнасці, 23. [1][7]
Электрон 1981 2008 вул. Казінца, 117 У будынку працуе фондасховішча Музея прыроды і экалогіі. [1][87]

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф Снесенные, сгоревшие, перестроенные и сохранившиеся. Все кинотеатры Минска с 1900 года до наших дней (руск.). TUT.BY (17 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  2. Arcom Group Ltd. Объекты | УП “Киновидеопрокат” Мингорисполкома (руск.). kinominska.by. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
  3. БЕЛТА. Все минские кинотеатры через полтора года перейдут на цифровые технологии. Станут ли они популярнее? (руск.). Недвижимость Onliner (16 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  4. Минск: Энциклопедический справочник 1980, с. 172.
  5. Минск: Страницы жизни дореволюционного города 1990, с. 243.
  6. Гісторыя Мінска 2006, с. 202.
  7. а б в г Где находился первый минский синематограф и о чем повествовали первые минские киноленты?. TUT.BY (17 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц darriuss. В самолете, автобусе, без попкорна и на деревянных креслах: минские кинотеатры нашего детства — Недвижимость Onliner. Onliner (16 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  9. Как выглядели кинотеатры в автобусах в советском Минске (руск.). The Village Беларусь (26 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
  10. Гісторыя Мінска 2006, с. 494.
  11. а б в г д е ё ж з і Минск-Новости. Поисковик. Кинотеатры Минска: сравниваем цены, репертуар и уровень комфорта. ИА «Минск-Новости» (29 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2019. Праверана 5 лістапада 2019.
  12. а б Если кинотеатр «Победа» закроют, где мы будем смотреть авторское кино? (руск.). KYKY.ORG. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2018. Праверана 21 лістапада 2019.
  13. Silver Screen закрыл оба своих автокинотеатра (руск.)(недаступная спасылка). afisha.tut.by (6 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2020. Праверана 13 кастрычніка 2020.
  14. Из ТРЦ Galileo ушел Silver Screen. Там будет новый кинотеатр (руск.). onliner.by (26 красавіка 2021). Праверана 26 красавіка 2021.
  15. В ТРЦ Galileo скоро откроется новый кинотеатр. Узнали, что за он (руск.). Citydog (16 снежня 2021). Праверана 16 красавіка 2022.
  16. Когда уходит Голливуд. Как теперь выживают белорусские кинотеатры (руск.). Citydog (2 красавіка 2022). Праверана 16 красавіка 2022.
  17. В Минске заработал новый кинотеатр (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  18. Николай Градюшко. Фоторепортаж: в ТРЦ «Замок» открылись ледовый каток, кинотеатр, бистро и детский развлекательный центр (руск.). Недвижимость Onliner (17 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 6 лістапада 2019.
  19. Лора Нагапетян. Поход в кинотеатр — как в ресторан. В Минске открылся Бутик кино, билеты в который стоят от 180 до 400 тысяч - Недвижимость Onliner (руск.). Onliner (12 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2019. Праверана 11 лістапада 2019.
  20. Без IMAX, но с аэротрубой. Подробности открытия самого известного ТЦ-долгостроя в Минске. onliner.by. Праверана 23 красавіка 2021.
  21. Первый в Беларуси IMAX откроется в этом году в ТРЦ Palazzo (руск.). mag.Relax.by. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  22. ТРЦ Galileo объявил об изменении концепции. Что ждет посетителей в 2021 году, и как он будет выглядеть (руск.). belretail.by. Праверана 23 красавіка 2021.
  23. За 2021 год в Минске не открылось ни одного крупного торгового центра». Эксперт рассказал о том, что ждет белорусский ритейл в будущем. realt.by. Праверана 3 жніўня 2021.
  24. Руководитель отдела маркетинга в ООО «Еврокино». rabota.by. Праверана 3 жніўня 2021.
  25. Евгения Штейн. В торговом центре «Европа» на Сурганова открылся «АртКинотеатр» - Недвижимость Onliner. Onliner (30 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2019. Праверана 11 лістапада 2019.
  26. Конкурент «Берестью» - открывается арт-кинотеатр в ТРЦ «Титан». blizko.by. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2019. Праверана 11 лістапада 2019.
  27. а б в г д tata. История, особенности и развитие кинотеатров Минска. poshyk.info (10 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 6 лістапада 2019.
  28. Дмитрий Исайчук. Первый выстрел «Авроры»: 31 год назад кинотеатр в Минске открылся фильмом «Революционный держим шаг»(недаступная спасылка). ИА «Минск-Новости» (2 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2021. Праверана 18 лістапада 2019.
  29. Минск: Энциклопедический справочник 1980, с. 81.
  30. Дмитрий Исайчук. Дата в истории: 25 лет назад в Минске открыт кинотеатр «Берестье». ИА «Минск-Новости» (31 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 16 лістапада 2019.
  31. Минский кинотеатр "Берестье" с 13 июля начнет показывать трехмерное кино. БелТА (8 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 16 лістапада 2019.
  32. а б в «Зрители шли в кино ради эротической сцены»: Фильмы с каким рейтингом смотрели родители миллениалов. The Village Беларусь (18 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  33. Республика Беларусь: Энциклопедия. Том 5 2008, с. 551.
  34. Минск: Энциклопедический справочник 1980, с. 171.
  35. Посмотрите, как румынские архитекторы сняли минские шедевры соцмодернизма. TUT.BY (14 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 6 лістапада 2019.
  36. Оксана Красовская. Кинотеатр «Москва» открылся после реконструкции: 3D не будет - Недвижимость Onliner. Onliner (1 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  37. Республика Беларусь: Энциклопедия. Том 5 2008, с. 229.
  38. Минск. Старый и новый 2010, с. 47.
  39. Киношка понемножку: Зрители любят кинотеатр «Мир» за то, что он небольшой, уютный и спокойный — Веб-журналист. Интернет-СМИ. Факультет журналистики БГУ. websmi.by. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2019. Праверана 18 лістапада 2019.
  40. Минск: Энциклопедический справочник 1980, с. 249.
  41. Республика Беларусь: Энциклопедия. Том 5 2008, с. 252—253.
  42. Минск. Старый и новый 2010, с. 237.
  43. «Да, это они». Рассказываем, кто берет в аренду на 30 лет старейший кинотеатр Минска. realty.tut.by (26 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  44. Синема, синема… — Газета «Минский курьер»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 21 лістапада 2019.
  45. Минск. Старый и новый 2010, с. 108.
  46. Падчас рэканструкцыі кінатэатра «Перамога» пад гіпсакардонам выявілі карціну  (23 лютага 2022). Праверана 16 красавіка 2022.
  47. К 50-летию кинотеатра «Пионер»: от премьеры фильма «Пущик едет в Прагу» до фестиваля «Лістапад». Столичное телевидение - СТВ. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  48. В кинотеатре «Пионер» на месте типографии открыли новый зал. citydog.by. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 16 лістапада 2019.
  49. Архитектура общественных зданий Белоруссии 1985, с. 37.
  50. Столичному "Пионеру" - 50 лет. Как выглядел кинотеатр в 1966-м. afisha.tut.by (18 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2016. Праверана 18 лістапада 2019.
  51. Кинотеатр «Ракета» открывается после ремонта. citydog.by. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  52. Ушла эпоха: проект Cinemascope расторгает отношения с кинотеатром «Ракета». citydog.by. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  53. Николай Градюшко. Фотофакт: как выглядит кинотеатр «Ракета» после реконструкции - Недвижимость Onliner. Onliner (14 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  54. Минск: Энциклопедический справочник 1980, с. 314.
  55. Александр Филиппович. Возле кинотеатра «Салют» обустроят велопарковку и место для курения. ИА «Минск-Новости» (24 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  56. Кинотеатру "Центральный" исполнилось 60 лет. Архивные фото. TUT.BY (12 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  57. В Minsk City Mall откроется кинопространство. Где такое уже есть?. Realt.BY. Праверана 14 ліпеня 2024.
  58. Один из кинотеатров Silver Screen закрывается(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 20 красавіка 2021.
  59. Ольга Жарина. В Минске будет три кинотеатра, где планируют использовать технологию IMAX. Самый крупный — в Каменной Горке (руск.)(недаступная спасылка). ИА «Минск-Новости» (16 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
  60. Крупнейший торговый центр «Мара Молл» (руск.). prometr.by (10 снежня 2020). Праверана 30 жніўня 2021.
  61. Кинотеатр Prizma cinema. Праверана 14 ліпеня 2024.
  62. Красовская, Оксана. Каким будет Avia Mall? Когда запустится Prizma? Посмотрели на ТРЦ, которые возводят прямо сейчас - Недвижимость Onlíner (руск.). Onlíner (23 студзеня 2024). Праверана 28 лютага 2024.
  63. На крыше торгового центра в Минске открывается автокинотеатр (руск.)(недаступная спасылка). afisha.tut.by (1 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 1 ліпеня 2020.
  64. Silver Screen открывает автокинотеатр. Билет автомобилям — 20−25 рублей, мотоциклам — 15 (руск.)(недаступная спасылка). afisha.tut.by (4 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 1 ліпеня 2020.
  65. В Минске сносят кинотеатр «Авангард». naviny.by (29 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2019. Праверана 9 лістапада 2019.
  66. Николай Градюшко. Арт-кинотеатр на пр. Дзержинского закрывается. Его место в бизнес-центре Rubin Plaza займёт «БПС-Сбербанк» — Недвижимость Onliner. Onliner (2 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  67. Минск. Старый и новый 2010, с. 35.
  68. darriuss. Районы, кварталы: история Зелёного Луга — Недвижимость Onliner. Onliner (27 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  69. «Вильнюс» — на лопатках. Беларусь Сегодня (22 студзеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  70. Как в Москве и Минске реконструируют кинотеатры. Российская газета. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 4 лістапада 2019.
  71. Минск: Энциклопедический справочник 1980, с. 107.
  72. Минск. Старый и новый 2010, с. 146.
  73. Дарья Орел. Бывший кинотеатр «Дружба» снесли. ИА «Минск-Новости» (31 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  74. а б Дмитрий Исайчук. «Экскаватор — адская машина» и «Полеты Уточкина на Комаровском поле». Какие фильмы крутили минчанам в начале XX века (руск.)(недаступная спасылка). «Минск-Новости» (9 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 17 жніўня 2020.
  75. Минск. Старый и новый 2010, с. 161—162.
  76. Минск. Старый и новый 2010, с. 198.
  77. Минск. Старый и новый 2010, с. 233.
  78. Вероника Молокова. Экскурс в историю. Прогулка от площади Свободы до улицы Революционной. ИА «Минск-Новости» (7 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  79. Минск. Старый и новый 2010, с. 109.
  80. Минск: Энциклопедический справочник 1980, с. 319.
  81. Минск. Старый и новый 2010, с. 232.
  82. Вместо Красного костела: кинотеатр, «Детский мир» или?... citydog.by. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2017. Праверана 25 лістапада 2019.
  83. Ольга Жарина. Завершена реконструкция бывшего здания Молодежного театра на проспекте Машерова. ИА «Минск-Новости» (9 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2019. Праверана 9 лістапада 2019.
  84. Дарья Орел. Бывший кинотеатр «Спартак» станет новой концертной площадкой. ИА «Минск-Новости» (7 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2019. Праверана 9 лістапада 2019.
  85. Турки обещают возобновить в этом году стройку развлекательного центра за 25 миллионов долларов. realty.tut.by (23 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  86. darriuss. Прощание с «Ударником»: под строительство третьей линии метрополитена снесли последний деревянный кинотеатр Минска - Недвижимость Onliner. Onliner (2 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2014. Праверана 18 лістапада 2019.
  87. Светлана Шидловская. Лапы, морды и хвосты — где в городе можно встретить нос к носу бурого медведя или орлана-белохвоста. ИА «Минск-Новости» (30 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.

Літаратура

правіць
  • Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т (руск.) / Г. П. Пашков;. — Минск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2008. — Т. 5. — 752 с. — ISBN 978-985-11-0427-3.
  • Филимонова С. Д. Архитектура общественных зданий Белоруссии (руск.). — Вышэйшая школа, 1985. — 118 с.
  • Бровка П. У. Минск: Энциклопедический справочник (руск.). — Главная редакция БелСЭ, 1980. — 424 с.
  • Бабкоў У. А. Гісторыя Мінска. — «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2006. — 696 с.
  • Шибеко З. В., Шибеко С. Ф. Минск: Страницы жизни дореволюционного города (руск.). — Полымя, 1990. — 352 с.
  • Воложинский В. Г. Минск. Старый и новый (руск.). — Харвест, 2010. — 272 с.

Спасылкі

правіць