Кастрычнік (кінатэатр, Мінск)

(Пасля перасылкі з Кінатэатр Кастрычнік, Мінск)

Кінатэатр «Кастрычнік» — шырокафарматны кінатэатр Мінска, размешчаны на праспекце Незалежнасці, дом 73. Адкрыўся 30 студзеня 1975 года на месцы ранейшага кінатэатра «Зорка».

Кінатэатр
Кінатэатр «Кастрычнік»
Мінск. Праспект Незалежнасці (ад Калініна да Якуба Коласа) (11).jpg
53°55′20,60″ пн. ш. 27°35′46,86″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Мінск
Аўтар праекта Валянцін Мікалаевіч Малышаў
Дата заснавання 30 студзеня 1975
Стан Працуе

Адзін з найбольш наведвальных кінатэатраў Мінска, за 2016 год кінатэатр прыняў 298 154 гледачоў[1].

Кінатэатр увечары

Апісанне і гісторыяПравіць

Будынак кінатэатра пабудаваны па індывідуальным праекце, выкананым у інстытуце «Белдзяржпраект» (арх. Валянцін Мікалаевіч Малышаў).

Мае найбуйнешую ў горадзе глядзельную залу з амфітэатрам на 1186 месцаў, а таксама у найбуйнейшы бясшвоўны экран памерамі 22 х 10 м[1]. Аснашчаны магутнай стэрэагукавой сістэмай DTS Surround System. Ёсць сістэма кандыцыянавання паветра.

Кінатэатр «Кастрычнік» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці.

У кінатэатры размешчаны вестыбюль, 2 фае, кафэ, а таксама зала рускага більярда. У вестыбюлі экзатычныя расліны і велізарная клетка з жывымі папугаямі.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць