Кінематограф Бразіліі

Кінематограф Бразіліі — адзін з відаў мастацкай творчасці ў Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія, нацыянальны стыль і спосаб падачы кінематаграфічнага матэрыялу, а таксама эканамічныя ўзаемаадносіны, звязаныя з працэсам вытворчасці і пракатам створаных твораў.

Гісторыя правіць

Вытворчасць фільмаў у Бразіліі пачалася ў 1903 годзе. У 1915 годзе была створана першая кінастудыя, дзе здымаліся пераважна бразільскія варыянты замежных фільмаў, экранізаваліся творы літаратуры. У першых гукавых фільмах  (руск.), галоўным чынам музыкальных камедыях, здымаліся вядомыя спевакі, выкарыстоўваліся нацыяльныя музычныя мелодыі, сюжэты фільмаў былі звязаны з штогадовымі карнаваламі.

У 1940-я гады створаны кінастудыі «Атлантыка» (Рыа-дэ-Жанейра) і «Вера-Крус» (Сан-Паўлу). Найбольш значныя стужкі знялі рэжысёры У. Маўру  (англ.), А. Кавалканці  (англ.), Л. Барэту  (парт.). У 19501960-я гады пачалі дзейнасць рэжысёры т.зв. «новага кіно», творчасць якіх сфарміравалася пад уплывам італьянскага неарэалізму  (руск.) (А. Віяні  (парт.), Н. Перэйра дус Сантус  (руск.) і інш.).

У 19701980-я гады ўзмацніўся кантроль урада над кінапракатам з мэтай стымуляваць кінавытворчасць. Адначасова з камерцыйнымі здымаліся творы, заснаваныя на міфалагічных і фальклорных матывах, гістарычных фактах. Ствараліся карціны, у аснове якіх сур'ёзныя сацыяльныя праблемы  (руск.). Сярод лепшых фільмаў: «Песня мора  (англ.)» (1952), «Кангасейра  (англ.)» (1953), «Рыа 40°  (парт.)» (1955), «Там, дзе канчаецца асфальт  (парт.)» (1956), «Чырвоная смакоўніца  (парт.)» (1961), «Абяцанне  (руск.)» (1962), «Высушаныя жыцці  (англ.)» (1963), «Зямля ў трансе  (руск.)» (1966), «Дона Флор і абодва яе мужы  (руск.)» (1976), «Падзенне» (1977), «Аваэтэ — насенне помсты  (руск.)» (1984).

Сучаснасць правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць