Кіпрыян (мітрапаліт Кіеўскі)

Кіпрыя́н (каля 1330 — 16.9.1406) — царкоўны дзеяч ВКЛ і Маскоўскага княства, пісьменнік. Кананізаваны праваслаўнай царквой.

Кіпрыян
Дзейнасць святар
Нараджэнне 1336[1]
Смерць 29 верасня 1406
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і дзейнасць

правіць

Верагодна, быў балгарынам, але некаторыя даследчыкі лічаць яго ўраджэнцам ВКЛ. У пачатку 1370-х г. жыў у Візантыі. У 1373 г. наведаў ВКЛ і Цвер, у 1374 г. выступіў ініцыятарам кананізацыі віленскіх мучанікаў. У 1375 г. вялікі князь літоўскі Альгерд з прычыны варожых адносін з Масквой папрасіў канстанцінопальскага патрыярха Філафеяberu прызначыць для ВКЛ асобнага мітрапаліта. Падтрымліваючы Альгерда і не жадаючы канчатковага падзелу Кіеўскай мітраполіі, Філафей прыняў кампраміснае рашэнне: 2.12.1375 пасвяціў Кіпрыяна ў мітрапаліта «кіеўскага, рускага і літоўскага» з тым, каб ён пасля смерці мітрапаліта Аляксея (у Маскве) зноў аб’яднаў абедзве часткі мітраполіі, стаўшы мітрапалітам «кіеўскім і ўсяе Русі». Жыў у ВКЛ. Пасля смерці мітрапаліта Аляксея летам 1378 прыехаў у Маскву, але вялікі князь маскоўскі Дзмітрый Іванавіч Данскі не прыняў Кіпрыяна і выслаў яго. Новы вялікі князь Васіль I Дзмітрыевіч у 1390 прыняў Кіпрыяна ў Маскве як «мітрапаліта кіеўскага і ўсяе Русі». У 1404—05 наведаў ВКЛ. Вянчаў Васіля І Дзмітрыевіча з княжной ВКЛ Софіяй Вітаўтаўнай.

Аб’яднаўчая дзейнасць мітрапаліта Кіпрыяна праходзіла не толькі на ўзроўні Кіеўскай мітраполіі, яна пралягала і ў больш высокай сферы. Кіпрыян, як і многія прадстаўнікі грэчаскага духавенства, назіраючы ўзрост небяспекі з боку асманаў для Візантыі, пераносілі гэта ў царкоўную сферу. Рамейская імперыя з’яўлялася цэнтрам праваслаўнага свету, у сувязі з чым небяспека яе заваявання мусульманамі ўяўлялася як небяспека для ўсяго праваслаўнага свету. Адным са шляхоў выратавання праваслаўя ў цэлым і Візантыі ў прыватнасці ўяўлялася з’яднанне дзвюх хрысціянскіх цэркваў. Кіпрыян на сваім роўні спрабаваў замірыць цэрквы. У 1396—1397 гг. ён неаднаразова сустракаўся з вялікім князем літоўскім Вітаўтам і польскім каралём Уладзіславам ІІ. У 1397 г. Кіпрыян з прапановай склікання царкоўнага аб’яднаўчага сабора ў Літоўскай Русі звярнуўся ў Канстанцінопаль,

Жыццё і дзейнасць мітрапаліта Кіпрыяна — гэта цэлая эпоха ў жыцці праваслаўнай царквы на Русі, вынікі яго рэфарматарскай дзейнасці адчувальныя і цяпер. Апроч актыўнай адміністрацыйнай дзейнасці, важкім уяўляецца спадчына літаратурнае мітрапаліта Высілкамі Кіпрыяна ў Літве стала развівацца шанаванне віленскіх пакутнікаў, а ў Маскве — князя Аляксандра Неўскага, была створана новая рэдакцыя жыцця мітрапаліта Пятра. На змену студыйскаму статуту ў Рускай царкве прыходзіць іерусалімскі царкоўны статут, шырыцца ісіхазм, сакавіцкі год замяняецца вераснёвым. Цалкам заканамерным з’яўляецца здагадка, што ў перыяд рэфарматарскай дзейнасці Кіпрыяна на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Украіны ў царкоўнай практыцы не толькі пашырылася, але і замацавалася трохперсце.[3]

Погляды і літаратурная спадчына

правіць

Быў прыхільнікам збліжэння ВКЛ і вялікага княства Маскоўскага. Лічыцца аўтарам рада твораў, у т.л. «Летапісу аб пачатку зямлі рускай», «Жыція св. мітрапаліта Пятра», «Зводнай кормчай», 4 пасланняў Сергію Раданежскаму і інш. У сваім летапісе паказаў гісторыю Маскоўскага княства з пункта гледжання адзінства гісторыі ўсходніх славян, упершыню ў маскоўскай гістарыяграфіі даў звесткі па гісторыі ВКЛ.

Зноскі

  1. Cyprian // MAK
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118640291 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. [1]Черепко, С. А. Православная церковь на Руси XIII—XV веков: борьба за митрополию // Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасці, міжнацыянальныя і міждзяржаўныя адносіны: зборнік навук. артыкулаў; вып. 4; рэдкал.: Р. Р. Лазько [і інш.]. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф. Скарыны», 2015. — С.14-27.

Літаратура

правіць
  • Кіпрыян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 274.
  • Казбярук. У. Пошукі духоўнай і палітычнай гармоніі: Мітрапаліт Кіпрыян // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994.