Кір’янава (сядзіба)

(Пасля перасылкі з Кір'янава (сядзіба))

Кір’янава («Дача Дашкавай», «Падкова») — загарадны дом у паладыянскім стылі, пабудаваны ў 1783—1784 гг. для княгіні Варанцовай-Дашкавай па праекце Джакама Кварэнгі на 4-й вярсце Пецяргофскай дарогі. Цяпер знаходзіцца ў межах Санкт-Пецярбурга па адрасе: праспект Стачак, дом 45.

Славутасць
Кір’янава
руск.: Кирьяново
59°53′09″ пн. ш. 30°15′56″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль паладыянства
Заснавальнік Кацярына Раманаўна Дашкава
Першае згадванне 1762
Дата заснавання 1783
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810235000№ 7810235000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першай гаспадыняй сядзібы была знакамітая княгіня Кацярына Раманаўна Дашкава, народжаная Варанцова. Сяброўка і паплечніца імператрыцы Кацярыны II, удзельніца палацавага перавароту 1762 года, дырэктар Пецярбургскай Акадэміі навук, мемуарыстка, адна з самых прыкметных асоб Рускай Асветніцтва.

Назва сядзібы першапачаткова гучала як «Кір і Іаанава». Яна была названа ў гонар святых бессярэбранікаў Кіра і Іаана, у дзень памяці якіх 28 чэрвеня 1762 года адбылося ўзыходжанне на прастол імператрыцы Кацярыны II. Дашкава наўмысна абрала гэтую назву, бо купля зямлі і будаўніцтва дачы супалі па часе з падрыхтоўкай змовы па адхіленні ад улады імператара Пятра III.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1