Кіраўскі раён (Санкт-Пецярбург)

раён Санкт-Пецярбурга

Кіраўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Санкт-Пецярбурга. Названы ў гонар С. М. Кірава. Мае выхад да берага Неўскай губы Фінскага заліва. На поўначы мяжа раёна з Адміралцейскім раёнам праходзіць па рацэ Екацярынгофке і плошчы Стачак, на ўсходзе — з Маскоўскім раёнам — па лініі чыгункі на Ламаносаў і Гатчыну, і на поўдні — з Краснасельскім раёнам — па праспекце Маршала Жукава і рацэ Красненькая. У склад раёна ўваходзяць мікрараёны: Нарвская застава, Аўтава, Дачны, Ульянка і ўсходняя частка Лігава, а таксама астравы Неўскай губы — Гутуеўскі, Кананерскі і Белы. Да рэвалюцыі ў гарадскія межы ўваходзілі толькі поўнач і паўночны захад сучаснай тэрыторыі раёна (на поўнач ад ракі Тараканаўкі), яны знаходзіліся ў складзе Нарвскай часткі. Землі на поўдзень ад Тараканаўкі ўваходзілі ў прыгарадны Пецяргофскі ўчастак.

Кіраўскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 1917
Плошча
  • 48 км²
Кіраўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Кіраўскі раён на Вікісховішчы