Кіргізская мова

цюркская мова

Кіргізская мова[3], або кыргызская мова (кыргыз тили, кыргызча, قىرعىزچا, قىرعىز تىلى) — дзяржаўная мова Кыргызстана, адна з цюркскіх моў (кыпчакская група). На кіргізскай мове гавораць каля 4,5 млн чалавек, большая іх частка жыве ў Кыргызстане і этнічныя кіргізы. Пісьменнасць да 1928 года ў СССР і па цяперашні час у Кітаі — арабскі алфавіт. З 1928 па 1940 год ўжываўся лацінскі алфавіт. Сучасная пісьменнасць — на аснове кірыліцы.

Кыргызская мова
Саманазва кыргыз тили, قىرعىز تئلى
Краіны Кыргызстан, Узбекістан, Кітай, Таджыкістан
Афіцыйны статус Кыргызстан, Кызылсу-Кыргызская аўтаномная акруга
Агульная колькасць носьбітаў зв. 4 млн[1][2]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Алтайская сям'я

Цюркская галіна
Горна-алтайская (цэнтральна-ўсходняя) група
Кыргызска-кыпчакская падгрупа
Пісьменнасць кірыліца і арабскі алфавіт
Моўныя коды
ISO 639-1 ky
ISO 639-2 kir
ISO 639-3 kir
WALS kgz
Ethnologue kir
IETF ky
Glottolog kirg1245
Вікіпедыя на гэтай мове

Цяпер руская асноўная мова ў буйных гарадах, такіх як Бішкек, кіргізская здае пазіцыі, асабліва сярод моладзі[4].

Зноскі

  1. Нацыянальны статыстычны камітэце Кыргызскай Рэспублікі. Перапіс насельніцтва і жыллёвага фонду Кыргызскай Рэспублікі 2009 года. Размеркаванне насельніцтва асобных нацыянальнасцей паводле роднай мовы
  2. Нацыянальны статыстычны камітэце Кыргызскай Рэспублікі. Перапіс насельніцтва і жыллёвага фонду Кыргызскай Рэспублікі 2009 года. Размеркаванне насельніцтва асобных нацыянальнасцей паводле валодання другой мовай
  3. Кіргізская мова // БЭ у 18 т. -- Мн., 1999. -- Т.8. -- С.279.
  4. Ferdinand, S. & Komlósi, F. 2016. Vitality of the Kyrgyz Language in Bishkek. IJORS 5-2, pp.210-226. Праверана 10 September 2016.

Спасылкі

правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Башбарак кыргызскай