Кірк Ду́глас (англ.: Kirk Douglas, сапраўднае Ісэр Даніеловіч; 9 снежня 1916, Амстэрдам, Нью-Ёрк, ЗША — 5 лютага 2020) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар. Амерыканскі Інстытут Кіно прызнаў яго адным з лепшых кінаакцёраў усіх часоў.

Кірк Дуглас
Kirk Douglas
Імя пры нараджэнні Ісэр Гершэлевіч Даніеловіч
Дата нараджэння 9 снежня 1916(1916-12-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2020(2020-02-05)[3][4][…] (103 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  ЗША
Бацька Harry Danielovitch[d][8]
Маці Bertha Sanglel[d][8]
Жонка Diana Douglas[d] і Anne Buydens[d]
Дзеці Майкл Дуглас, Joel Douglas[d], Peter Douglas[d] і Эрык Дуглас
Адукацыя
Прафесія кінапрадзюсар, тэлеакцёр, кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, аўтар, салдат, тэатральны акцёр, акцёр
Кар’ера 1942—2004
Кірунак вестэрн і неасоўл[d][7]
Узнагароды
IMDb ID 0000018
kirkdouglas.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Сын Гершэля Даніловіча і Брыны Занглель, гомельскіх яўрэяў, якія ў 1908 годзе эмігравалі ў ЗША. Прафесійна займаўся барацьбой ва Універсітэце Святога Лаўрэнція. Неўзабаве атрымаў адукацыю ў Амерыканскай Акадэміі Драматычнага Мастацтва ў Нью-Ёрку. У 19411945 служыў на Флоце. Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны працаваў у рэкламнай сферы, у тэатры і на радыё. У 1946 годзе з дапамогай актрысы Лорэн Бекал, сваёй аднакласніцы па Акадэміі Драматычнага Мастацтва, быў упершыню запрошаны ў кіно.

За сваю акцёрскую кар’еру Кірк Дуглас тройчы намінаваўся на «Оскар» (за свае ролі ў фільмах «Чэмпіён», «Злодзей і прыгажуня» і «Прага жыцця»), аднак саму ўзнагароду атрымаў толькі ў 1996 за 50-гадовую працу ў кіно. За свой унёсак у кінаіндустрыю атрымаў шэраг узнагародаў, у тым ліку ў 1984 атрымаў зорку на Галівудскай Алеі Славы, а ў кастрычніку 2004 у гонар яго быў названы праспект у горадзе Палм-Спрынгз, штат Каліфорнія.

Займаецца гуманітарнай дапамогай, за што атрымаў Прэзідэнцкі Медаль за Свабоду ў 1981, Ордэн Французскага Легіёна ў 1985 і Нацыянальны Медаль за дасягненні ў галіне мастацтва ў 2005. Пэўны час быў паслом добрай волі ў Дэпартаменце ЗША.

У 1996 годзе Кірк Дуглас перанёс інфаркт і на пэўны час страціў магчымасць размаўляць.

Асабістае жыццё правіць

Дуглас жанаты двойчы. Першы раз — з Даянай Дыл (ажаніліся 2 лістапада 1943, развяліся ў 1951), ад якой мае двух сыноў — акцёра Майкла Дугласа (нарадзіўся 5 верасня 1944) і прадзюсара Джоэля Дугласа (нарадзіўся 23 студзеня 1947). Другая яго жонка — Энн Буйдэнс (ажаніліся 29 мая 1954), іх дзеці — прадзюсар Пітэр Вінсент Дуглас (нарадзіўся 23 лістапада 1955) і акцёр Эрык Дуглас (чэрвень 19586 ліпеня 2004). Мае пяцёх унукаў.

Фільмаграфія правіць

  • Дзіўнае каханне Марты Іверс (1946) у ролі Уолтэра О’Ніла
  • Па-за мінулым (1947) у ролі Уіта Стэрлінга
  • Смутак стаў Электрай (1947) у ролі Пітэра Найлза
  • Я іду адзін (1948) у ролі Нола «Піжона» Цёрнера
  • Сцены Джэрыкі (1948) у ролі Такера Уэджа
  • Мая любая сакратарка (1949) у ролі Оўэна Уотэрберы
  • Ліст да трох жонак (1949)
  • Чэмпіён (1949) у ролі Майкла «Камара» Келі
  • Юнак з рогам (1950) у ролі Рыка Марціна
  • Шкляная клетка (1950) у ролі Джыма О’Конара
  • На мяжы жыцця і смерці (1951) у ролі шэрыфа Лена Мерыка
  • Ас у даліне (1951) у ролі Чарльза «Кураня» Тэтума
  • Дэтэктыўная гісторыя (1951) у ролі дэтэктыва Джэймса «Джыма» Маклаўда
  • Вялікія дрэвы (1952) у ролі Джыма Фелана
  • Высокае неба (1952) у ролі Джыма Дыкінса
  • Злодзей і прыгажуня (1952) у ролі Джонатана Шыльдза
  • Гісторыя трох каханняў (1953) у ролі П’ера Нарваля
  • Фокуснік (1953) у ролі Ганса Мюллера
  • Каханне (1953)
  • 20 000 лье пад вадой (1954) у ролі Неда Ленда
  • Гоншчыкі (1955)
  • Уліс (1955) у ролі Уліса (Адысея)
  • Чалавек без зоркі (1955) у ролі Дэмпсі Рэя
  • Індыйскі змагар (1955) у ролі Джоні Хокса
  • Ван Гог: цемра ў святле (1956)
  • Прага жыцця (1956) у ролі Вінцэнта ван Гога
  • Абсалютна Сакрэтна (1957) у ролі генерала Мелвіла Гудвіна
  • Перастрэлка ў О. К. Корала (1957) у ролі «Дока» Халідэя
  • Сцяжыны Славы (1957) (адначасова і прадзюсар), у ролі палкоўніка Дакса
  • Вікінгі (1958) у ролі Эйнара
  • Апошні Цягнік з Хан Гілю (1959) у ролі шэрыфа Мэта Моргана
  • Д’яблавы правілы (1959) у ролі Дыка Даджэна
  • Калі сустрэнемся, мы незнаёмыя (1960) у ролі Леры Коў
  • Спартак (1960) (таксама і прадзюсар) у ролі Спартака
  • Горад без літасці (1961) у ролі мэра Стыва Гарэта
  • Апошні заход Сонца (1961) у ролі Брэндана О’Мэйлі
  • Апошні Каўбой (1962) у ролі Джэка Борнса
  • Два тыдні ў іншым горадзе (1962) у ролі Джэка Эндруса
  • Крук (1963) у ролі сяржанта П.Дж. Брыскоў
  • Спіс Адрыяна Месенджэра (1963) у ролі Джорджа Броэма, ксяндза Этлі, Пэна Пітыяна, Артура Гендэрсана
  • Па каханні ці па разліку (1963) у ролі Дэка Джэнтры
  • Сем майскіх дзён (1964) у ролі палкоўніка Марціна «Мурына» Кейсы
  • Шкодным шляхам (1965)
  • Героі Тэлемарку (1965) у ролі доктара Рольфа Педэрсана
  • У цені волата (1966)
  • Ці гарыць Парыж? (1966) у ролі генерала Джорджа С. Петана Малодшага
  • Шлях на Захад (1967) у ролі сенатара Уільяма Тэдлака
  • Бронецягнік (1967) у ролі Ломакса
  • Аднойчы за рулём (1968) (дакументальны)
  • Роўэн і Марты ў кіно (1968)
  • Выдатны спосаб памерці (1968)
  • Братэрства (1968) (таксама прадзюсар) у ролі Фрэнка Джынеты
  • Пагадненне (1969)
  • Жыў сабе лайдак (1970) у ролі Пэрыса Пітмана Малодшага
  • Злавіць шпіка (1971)
  • Святло на краі свету (1971) (таксама прадзюсар)
  • Перастрэлка (1971)
  • Чалавек варты павагі (1972) у ролі Стыва Уолеса
  • Дотык Майстра (1972)
  • Доктар Джэкіл і Спадар Гайд (1972)
  • Нягоднік (1973) (таксама рэжысёр) у ролі Пэга
  • Аддзел (1975) у ролі Гаварда Найтынгейла (таксама рэжысёр і прадзюсар)
  • Без абавязкаў (1975) у ролі Майка Уэйна
  • Бітва пры Энтэбэ (1976) у ролі Гершэля Вільнофскага
  • Халакост 2000 (1977) у ролі Роберта Кейна
  • Фурыя (1978) у ролі Пітэра
  • Злыдзень (1979) у ролі Джэка Кактуса
  • Сатурн-3 (1980) у ролі Эдама
  • Хатняе Відэа (1980) у ролі доктара Татла
  • Зваротны адлік (1980) у ролі капітана Мэцью Елянда
  • Чалавек з-над Снежнай Ракі (1982) у ролі Гарысана/Спора
  • Уцёкі Эды Мэкана (1983) у ролі Карла Марзака
  • Агонь! (1984) у ролі Гары
  • Амас (1985) у ролі Амаса Лешэра
  • Крутыя хлопцы (1986) у ролі Арчы Лонга
  • Хто сее вецер… (1986) у ролі Мэцью Гарысана Брэды
  • Квіні (мінісерыял) у ролі Дэвіда Коніга
  • Оскар (1991) у ролі Правоўна
  • Вераз (1991)
  • Мужчынскія казкі (1991) у ролі генерала
  • Таямніца (1992) у ролі Майка Данмора
  • Стагоддзе кіно (1994) (дакументальны)
  • Сквапнасць (1994) у ролі Джо МакТыгі
  • Брыліянты (1999) у ролі Гары Агенскага
  • Усялякае ў сям’і (2003) у ролі Мічэла Громберга
  • Ілюзія (2004) у ролі Донала Бэйнса

Бібліяграфія правіць

  • Мудрасць старэйшых (1986)
  • Сын стар’ёўшчыка (1988)
  • Танцы з д’яблам (1991)
  • Падарунак (1992)
  • Апошняе танга ў Брукліне (1994)
  • Пабітае люстэрка (1997)
  • Юныя героі Бібліі (1999)
  • Узлязанне на гару: Мой пошук сэнсу (2000)
  • Рабіны: Агляд 100 найбольш уплывовых рабінаў XXІ стагоддзя (2002)
  • Утрыманне шчасця (2003)
  • Сустрэньма гэта (2007)

Зноскі правіць

  1. Kirk Douglas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kirk Douglas // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Luling T. V. Kirk Douglas, Hollywood Legend, Dead At 103New York City: 2005. Праверана 5 лютага 2020.
  4. Kirk Douglas // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  5. Kirk Douglas // Kirk Douglas, a Star of Hollywood’s Golden Age, Dies at 103 / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 6 лютага 2020.
  6. Kirk Douglas // Kirk Douglas, Chiseled Actor From Hollywood’s Golden Age, Has DiedNew York, N.Y.: Dow Jones & Co., 1889. — ISSN 0099-9660; 2574-9579 Праверана 6 лютага 2020.
  7. Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
  8. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  9. Notable Past Students — 1884. Праверана 15 студзеня 2020.

Спасылкі правіць