Кірылаўская царква
Кірылаўская царква, або царква Святых Кірылы і Апанаса Александрыйскага — храм у Кіеве, помнік архітэктуры і манументальнага жывапісу XII, XVII, XIX стагоддзяў.
Праваслаўны храм | |
Кірылаўская царква | |
---|---|
Кирилівська церква | |
![]() Фасад Кірылаўскай царквы | |
50°28′59″ пн. ш. 30°28′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Kyiv Eparchy[d] |
Архітэктурны стыль | украінскае барока[d] |
Заснавальнік | Усевалад Ольгавіч |
Першае згадванне | 1171 |
Дата заснавання | 1139 |
Стан | музей з 1929 года, дзейная царква з 1994 года |
![]() |

Гісторыя
правіцьКірылаўская царква пабудавана ў 1139 годзе на далёкай ускраіне старажытнага Кіева — Дарагожычах. Адсюль заснавальнік царквы чарнігаўскі князь Усевалад Ольгавіч у 1139 годзе ўзяў штурмам Кіеў падчас міжусобнай барацьбы за кіеўскі сталец. Храм названы ў гонар святога Кірылы (гэта імя атрымаў у хрышчэнні князь Усевалад). Для прадстаўнікоў дынастыі Ольгавічаў храм быў загараднай рэзідэнцыяй і фамільнай пахавальняй. У 1194 годзе ў храме пахаваны кіеўскі князь Святаслаў — герой «Слова пра паход Ігаравы».
У будынку праглядаюцца рысы чарнігаўскай архітэктурнай школы. Кірылаўская царква мела тры апсіды, шэсць слупоў і хоры. Лесвіцу на хоры размясцілі ў тоўшчы сцяны без пабудовы асобных бакавых вежаў. Падлогу выклалі керамічнай пліткай, зрабілі фрэскавы роспіс, рэшткі якога захаваліся.
Архітэктура
правіцьАрхітэктура Кірылаўскай царквы добра захавалася з XII ст. Перабудовы XVII—XVIII ст. праявіліся ў перакладцы часткі скляпенняў, узвядзенні чатырох бакавых купалаў, пышнага франтона над уваходам, афармленні вокнаў і парталаў ляпным дэкорам. Старажытнае закамарнае пакрыццё не захавалася. Сцены звонку, магчыма, былі атынкаваны, адхоны вокнаў і парталы ўпрыгожвалі фрэскавыя размалёўкі.
Цэнтральныя падкупальныя прасторы храма — высокія, свабодныя, добра асветленыя, з хорамі ў заходняй частцы — кантраставала з астатнімі памяшканнямі: паўцёмным нартэксам з нішамі-аркасоліямі для магільняў, хрысцільнай, вузкай лесвіцай на хоры ў тоўшчы паўночнай сцяны. Асаблівасцю храма былі маленькія бакавыя хоры перад паўднёвай апсідай, куды вяла лесвіца ў тоўшчы сцяны алтара.