Кіры́ліца — старажытная славянская азбука. Назва паходзіць ад імені славянскага асветніка Канстанціна (Кірыла) Філосафа. Мяркуюць, што пісьмо створана ў сярэдзіне 9 ст. на аснове глаголіцы і грэчаска-візантыйскага ўстаўнага пісьма. Мела 43 літары (11 ст.): 24 візантыйскага паходжання, 19 самастойных. 27 літар мелі лікавае значэнне (літара з цітлай).

Кірыліца
Тып пісьма кансанантна-вакалічнае пісьмо
Мовы стараславянская, царкоўнаславянская, беларуская, руская, сербская, балгарская, македонская, украінская, малдаўская і многія іншыя
Гісторыя
Месца ўзнікнення Паўднёва-Усходняя Еўропа
Стваральнік Клімент Охрыдскі
(меркавана)
Кірыл і Мяфодзій
(традыцыйна)
Дата стварэння IX стагоддзе
Перыяд з IX ст.
(у сучасным выглядзе з канца XVI ст.)
Паходжанне

Егіпецкае пісьмо

Протасінайскае пісьмо
Фінікійскі алфавіт
Грэчаскі алфавіт
(Копцкі алфавіт)
(Глаголіца)
Уласцівасці
Напрамак пісьма злева направа[d][1]
ISO 15924 Cyrl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шырока ўжывалася ў стараславянскіх, потым ва ўсходнеславянскіх пісьменнасцях Сярэдневякоўя, у т. л., у старабеларускім пісьменстве (14—18 ст.). Пры развіцці моў, якія запісваліся кірыліцаю, яе алфавітна-літарны склад перастаў дакладна адпавядаць іх гукавой сістэме.

Найстаражытнейшыя помнікі кірыліцы: надпісы на руінах царквы ў Праславе (9 ст., Балгарыя), на гліняным посудзе з раскопак пад Смаленскам (пач. 10 ст.), балгарскі надпіс у Дабруджы (943), берасцяныя граматы (10—15 ст.), Савава кніга і Супрасльскі рукапіс (11 ст.), першы датаваны рукапіс — Астрамірава Евангелле (1056—1057).

Назва правіць

Верагодна, кірылічнае пісьмо распрацоўвалі і распаўсюджвалі паслядоўнікі Кірыла і Мяфодзія, а не самі Кірыл і Мяфодзій, таму такая назва пісьменнасці хутчэй аддае даніну павагі, чым абазначае аўтарства.

У беларускай, рускай, балгарскай, македонскай і сербскай мовах кірыліца таксама вядома пад назваю «азбука», якая паходзіць ад старое назвы дзвюх першых літар кірылічнага алфавіта (гэтак жа як і слова алфавіт пайшло ад першых дзвюх грэчаскіх літар альфа і бета[заўв 1]).

Гісторыя правіць

 
Кірылічная азбука: наўгародская берасцяная грамата № 591 (1025—1050 гг.) і яе прарысоўка

Каля 863 года браты Канстанцін (Кірыл) Філосаф і Мяфодзій з Салуні (Салонікі) па загадзе візантыйскага імператара Міхаіла III[ru] ўпарадкавалі пісьменнасць для стараславянскай мовы і выкарыстоўвалі новую азбуку для перакладу на славянскую мову грэчаскіх рэлігійных тэкстаў[2]:44. Доўгі час дыскусійным заставалася пытанне, ці была гэта кірыліца (і ў такім выпадку глаголіцу лічаць тайнапісам, які з'явіўся пасля забароны кірыліцы) або глаголіца — азбука, якія адрозніваюцца амаль выключна напісаннем. Цяпер у навуцы пераважае погляд, згодна з якім глаголіца першасная, а кірыліца другасная (у кірыліцы глагалічныя літары заменены на вядомыя грэчаскія). Глаголіца доўгі час у некалькі змененым выглядзе ўжывалася у харватаў (да XVII ст).

З'яўленне кірыліцы, заснаванай на грэчаскім статутным (урачыстым) пісьме — унцыяле[2]:45, звязваюць з дзейнасцю балгарскай школы кніжнікаў (пасля Кірыла і Мяфодзія). У прыватнасці, у жыцці святога Клімента Охрыдскага прама пішацца аб стварэнні ім славянскага пісьменства ўжо пасля Кірыла і Мяфодзія. Дзякуючы папярэдняй дзейнасці братоў азбука атрымала шырокае распаўсюджванне ў паўднёваславянскіх землях, што прывяло ў 885 годзе да забароны яе выкарыстання ў царкоўнай службе рымскім папам, які змагаўся з вынікамі місіі Канстанціна-Кірыла і Мяфодзія.

У Балгарыі цар Барыс у 860 годзе прыняў хрысціянства. Балгарыя становіцца цэнтрам распаўсюджвання славянскага пісьменства. Тут ствараецца першая славянская кніжная школа — Праслаўская кніжная школа — перапісваюцца Кірыла-Мяфодзіеўскія арыгіналы богаслужбовых кніг (Евангелле, Псалтыр, Апостал, царкоўныя службы), робяцца новыя славянскія пераклады з грэчаскай мовы, з'яўляюцца арыгінальныя творы на стараславянскай мове («О письменехъ Чрьноризца Храбра»).

Шырокае распаўсюджанне славянскага пісьменства, яго «залаты век», адносіцца да часу валадарання ў Балгарыі цара Сімяона Вялікага (893—927 гг.), сына цара Барыса. Пазней стараславянская мова пранікае ў Сербію, а ў канцы X стагоддзя становіцца мовай царквы ў Старажытнарускай дзяржаве.

Стараславянская мова, быўшы мовай царквы на Русі, адчувала на сабе ўплыў старажытнарускай мовы. Гэта была стараславянская мова рускай рэдакцыі, бо ўключала ў сябе элементы жывой ўсходнеславянскай гаворкі.

Першапачаткова кірыліцай карысталіся частка паўднёвых славян, усходнія славяне, а таксама румыны; з часам іх алфавіты некалькі разышліся адзін ад аднаго, хоць напісанне літар і прынцыпы арфаграфіі заставаліся (за выключэннем заходнесербскага варыянта) у цэлым агульнымі.

Класічная кірыліца правіць

 
Буква Устаўнае
напісанне
Лікавае
значэнне
Чытанне Назва
А   1 [а] аз
Б   [б] бу́кі
В   2 [в] ве́дзі
Г   3 [г] глаго́ль
Д   4 [д] дабро́
Е, Є   5 [е] есць
Ж   [ж'] жыве́це
Ѕ   6 [дз'] зяло́
Ꙁ, З   7 [з] зямля́
И   8 [і] і́жэ (і 8-рычнае)
І, Ї   10 [і] і (і 10-рычнае)
К   20 [к] ка́ка
Л   30 [л] лю́дзі
М   40 [м] мысле́це
Н   50 [н] наш
О   70 [о] он
П   80 [п] пако́й
Р   100 [р] рцы
С   200 [с] сло́ва
Т   300 [т] тве́рда
Ѹ, Ꙋ   (400) [у] ук
Ф   500 [ф] ферт
   
Буква Устаўнае
напісанне
Лікавае
значэнне
Чытанне Назва
Х   600 [х] хер
Ѡ   800 [о] аме́га
Ц   900 [ц’] цы
Ч   90 [ч’] чэрв
Ш   [ш’] ша
Щ   [ш'т’] ([ш'ч’]) шта
Ъ   [ъ] ёр
Ы   [ы] еры
Ь   [ь] ер
Ѣ   [æ], [іе] яць
Ю   [йу] ю
  [йа] А ётаванае
Ѥ   [йэ] Е ётаванае
Ѧ   (900) н] Малы юс
Ѫ   н] Вялікі юс
Ѩ   [йэн] юс малы ётаваны
Ѭ   [йон] юс вялікі ётаваны
Ѯ   60 [кс] ксі
Ѱ   700 [пс] псі
Ѳ   9 [θ], [ф] фіта́
Ѵ   400 [і], [в] іжыца

Графіка правіць

Графіка ў 10—18 ст. паслядоўна існавала ў формах: устаў, паўустаў (з 14 ст.), скорапіс (з канца 14 ст., у бытавой і дзелавой перапісцы, у т.л. і ў ВКЛ), у кніжных загалоўках — арнаментальная вязь.

У Расіі ў выніку рэформы 1708 быў створаны грамадзянскі шрыфт (Гл. таксама: Ілля Капіевіч), які стаў асновай для сучасных сістэм кірылаўскага пісьма.

Сучаснае ўжыванне правіць

Алфавіты славянскіх моў правіць

Беларускі А Б В Г Ґ[3] Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Ы Ь Э Ю Я
Балгарскі А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ь Ю Я
Македонскі А Б В Г Д Ѓ Е Ж З Ѕ И Ј К Л Љ М Н Њ О П Р С Т Ќ У Ф Х Ц Ч Џ Ш
Рускі А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Русінскі А Б В Г Ґ Д Е Є Ё Ж З И І Ї Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Ю Я
Сербскі А Б В Г Д Ђ Е Ж З И Ј К Л Љ М Н Њ О П Р С Т Ћ У Ф Х Ц Ч Џ Ш
Украінскі А Б В Г Ґ Д Е Є Ж З И І Ї Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ь Ю Я
Чарнагорскі А Б В Г Д Ђ Е Ж З́ З Ѕ И Ј К Л Љ М Н Њ О П Р С Т Ћ У Ф Х Ц Ч Џ Ш С́

Алфавіты неславянскіх моў правіць

Казахскі А Ә Б В Г Ғ Д Е Ё Ж З И Й К Қ Л М Н Ң О Ө П Р С Т У Ұ Ү Ф Х Һ Ц Ч Ш Щ Ъ Ы І Ь Э Ю Я
Татарскі А Ә Б В Г Д Е Ё Ж Җ З И Й К Л М Н Ң О Ө П Р С Т У Ү Ф Х Һ Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Кіргізскі А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н Ң О Ө П Р С Т У Ү Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Малдаўскі А Б В Г Д Е Ж Ӂ З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ы Ь Э Ю Я
Мангольскі А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О Ө П Р С Т У Ү Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Таджыкскі А Б В Г Ғ Д Е Ё Ж З И Ӣ Й К Қ Л М Н О П Р С Т У Ӯ Ф Х Ҳ Ч Ҷ Ш Ъ Э Ю Я
Чувашскі А Ӑ Б В Г Д Е Ё Ӗ Ж З И Й К Л М Н О П Р С Ҫ Т У Ӳ Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Якуцкі А Б В Г Ҕ Д Дь E Ё Ж З И Й К Л М Н Ҥ Нь О Ө П Р С Һ Т У Ү Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я

Дарэформенныя грамадзянскія алфавіты правіць

Балгарскі да 1945 года А Б В Г Д Е Ж З И Й (І) К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ (Ы) Ь Ѣ Ю Я Ѫ (Ѭ) (Ѳ)
Рускі да 1918 года А Б В Г Д Е (Ё) Ж З И (Й) І К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Ѣ Э Ю Я Ѳ (Ѵ)
Сербскі к сярэдзіне XIX ст. А Б В Г Д Ђ Е Ж З И Й І К Л М Н О П Р С Т Ћ У Ф Х Ц Ч Џ Ш (Щ) Ъ Ы Ь Ѣ (Э) Є Ю Я (Ѳ) (Ѵ)

(У дужках стаяць знакі, якія не мелі афіцыйнага статуса літар, а таксама літары, якія выйшлі з ужытку раней за прыведзеную дату.)

Распаўсюджанасць у свеце правіць

 
Кірыліца ў свеце.
     Кірыліца — адзінае афіцыйнае пісьмо.      Кірыліца з'яўляецца афіцыйнай разам з іншым алфавітам. У выпадку Малдовы і Грузіі, гэта дзяржаўныя ўтварэнні, непрызнаныя цэнтральным урадам.      Кірыліца не з'яўляецца афіцыйнай, але шырока выкарыстоўваецца па гістарычных прычынах.
Афіцыйны алфавіт

На цяперашні час у якасці афіцыйнага алфавіта кірыліца выкарыстоўваецца ў наступных краінах:

  Абхазія (часткова прызнаная дзяржава)

  Беларусь

  Боснія і Герцагавіна

  Балгарыя

  Казахстан

  Кыргызстан

  Паўночная Македонія

  Малдова

  Манголія

  Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка (непрызнаная дзяржава)

  Расія

  Сербія

  Таджыкістан

  Украіна

  Чарнагорыя

  Паўднёвая Асеція (часткова прызнаная дзяржава)

У мінулым

  Азербайджан

  Малдова

  Узбекістан

  Туркменістан

Кадзіроўкі кірыліцы правіць

Кірыліца ва Унікодзе правіць

Ва Унікодзе версіі 6.0 для кірыліцы выдзелена чатыры раздзелы:

назва дыяпазон кодаў (hex) апісанне
Cyrillic 0400 045F сімвалы з ISO 8859-5, перамешчаныя ўверх на 864 пазіцыі
0460 047F гістарычныя літары
0480 04FF дадатковыя сімвалы для розных моў з пісьменнасцю на аснове кірыліцы
Cyrillic Supplement 0500 052F
Cyrillic Extended-A 2DE0 2DFF надрадковыя буквы для царкоўнаславянскага пісьма
Cyrillic Extended-B A640 A69F розныя гістарычныя буквы

Ва Унікодзе няма кірылічных літар з націскам, таму яны кадзіруюцца як састаўныя шляхам дабаўлення сімвала U+0301 («combining acute accent») пасля націскной галоснай (напрыклад, ы́ э́ ю́ я́).

Доўгі час найбольш праблемнаю была царкоўнаславянская мова, але пачынаючы з версіі 5.1 ужо прысутнічаюць практычна ўсе патрэбныя сімвалы.

0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 A B C D E F
400 Ѐ Ё Ђ Ѓ Є Ѕ І Ї Ј Љ Њ Ћ Ќ Ѝ Ў Џ
410 А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П
420 Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
430 а б в г д е ж з и й к л м н о п
440 р с т у ф х ц ч ш щ ъ ы ь э ю я
450 ѐ ё ђ ѓ є ѕ і ї ј љ њ ћ ќ ѝ ў џ
460 Ѡ ѡ Ѣ ѣ Ѥ ѥ Ѧ ѧ Ѩ ѩ Ѫ ѫ Ѭ ѭ Ѯ ѯ
470 Ѱ ѱ Ѳ ѳ Ѵ ѵ Ѷ ѷ Ѹ ѹ Ѻ ѻ Ѽ ѽ Ѿ ѿ
480 Ҁ ҁ ҂ ҃ ҄ ҅ ҆ ҇ ҈ ҉ Ҋ ҋ Ҍ ҍ Ҏ ҏ
490 Ґ ґ Ғ ғ Ҕ ҕ Җ җ Ҙ ҙ Қ қ Ҝ ҝ Ҟ ҟ
4A0 Ҡ ҡ Ң ң Ҥ ҥ Ҧ ҧ Ҩ ҩ Ҫ ҫ Ҭ ҭ Ү ү
4B0 Ұ ұ Ҳ ҳ Ҵ ҵ Ҷ ҷ Ҹ ҹ Һ һ Ҽ ҽ Ҿ ҿ
4C0 Ӏ Ӂ ӂ Ӄ ӄ Ӆ ӆ Ӈ ӈ Ӊ ӊ Ӌ ӌ Ӎ ӎ ӏ
4D0 Ӑ ӑ Ӓ ӓ Ӕ ӕ Ӗ ӗ Ә ә Ӛ ӛ Ӝ ӝ Ӟ ӟ
4E0 Ӡ ӡ Ӣ ӣ Ӥ ӥ Ӧ ӧ Ө ө Ӫ ӫ Ӭ ӭ Ӯ ӯ
4F0 Ӱ ӱ Ӳ ӳ Ӵ ӵ Ӷ ӷ Ӹ ӹ Ӻ ӻ Ӽ ӽ Ӿ ӿ
500 Ԁ ԁ Ԃ ԃ Ԅ ԅ Ԇ ԇ Ԉ ԉ Ԋ ԋ Ԍ ԍ Ԏ ԏ
510 Ԑ ԑ Ԓ ԓ Ԕ ԕ Ԗ ԗ Ԙ ԙ Ԛ ԛ Ԝ ԝ Ԟ ԟ
520 Ԡ ԡ Ԣ ԣ Ԥ ԥ Ԧ ԧ
2DE0
2DF0 ⷿ
A640
A650
A660
A670
A680
A690

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. У грэчаскай мове часоў Візантыі літара β чыталася як [в] і называлася «віта»

Зноскі правіць

  1. https://www.unicode.org/versions/Unicode13.0.0/ch07.pdf
  2. а б Иванова В.Ф. Современный русский язык. Графика и орфография. — 2-е изд. — М.: Просвещение, 1976. — 288 с.
  3. Выкарыстоўваецца факультатыўна ў неафіцыйным правапісе.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць