Кірыл Алегавіч Кірыленка

беларускі футбаліст

Кірыл Алегавіч Кірыленка (нар. 8 кастрычніка 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Футбол
Кірыл Кірыленка
Поўнае імя Кірыл Алегавіч Кірыленка
Нарадзіўся 8 кастрычніка 2000(2000-10-08)[1][2] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 72 кг[4]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 88
Клубная кар’ера[* 1]
2016 Беларусь Мінск 0 (0)
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 11 (0)
2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2019—2020 Украіна Карпаты (Львоў) 4 (0)
2020 Украіна Алімпік (Данецк) 2 (0)
2021—2022 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 32 (1)
2022—2023 Румынія Брашоў 7 (0)
2023 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 21 (2)
2024— Беларусь Славія (Мазыр)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (2)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (0)
2019—2021 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск». У канцы 2016 года стаў выступаць за дубль клуба, у трох матчах забіў два гола.

Да сезона 2017 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Мінска». У сакавіку 2017 года, перад самым пачаткам чэмпіянату, стала вядома аб цікавасці да Кірыленкі з боку брэсцкага «Дынама». 2 красавіка 2017 года было абвешчана аб пераходзе маладога нападніка ў склад брэстчан[5]. 30 красавіка таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы з мазырскай «Славіяй» (3:1). У асноўным у сезоне 2017 выступаў за дубль «Дынама», за галоўную каманду правёў 5 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Кубку. Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы. У першай палове сезона 2018 прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часам выхадзіў на замену, аднак са жніўня стаў гуляць толькі за дубль.

У студзені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкае «Дынама»[6]. У лютым 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Зеніце-2», аднак у выніку ў сакавіку далучыўся да барысаўскага БАТЭ[7], дзе выступаў за дубль.

У ліпені 2019 года пасля прагляду падпісаў трохгадовы кантракт з львоўскімі «Карпатамі»[8]. Гуляў пераважна ў моладзевай камандзе, правёў некалькі матчаў у Прэм’ер-лізе. У чэрвені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Карпаты»[9].

У ліпені 2020 года стаў іграком данецкага «Алімпіка», падпісаўшы трохгадовы кантракт[10]. На полі з’яўляўся рэдка, толькі двойчы выйшаў на замену ў Прэм’ер-лізе. У студзені 2021 года кантракт з «Алімпікам» быў разарваны[11]. Неўзабаве стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым афіцыйна стаў іграком каманды[12]. Замацаваўся ў складзе, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У жніўні 2022 года перайшоў у румынскі «Брашоў»[13]. У красавіку 2023 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад наваполацкага «Нафтана»[14]. У снежні 2023 года перайшоў у мазырскую «Славію»[15].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2016—2017 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У студзені 2017 года з трыма галамі стаў найлепшым бамбардзірам на міжнародным юнацкім турніры «Кубак Развіцця», што праходзіў у Мінску.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Мінск   3 2
2017 Д1 Дынама   5 0
2018 Д1 Дынама   6 0
2019 (1) дубль БАТЭ   15 4
2019/20 Д1 Карпаты   4 0
2020/21 (1) Д1 Алімпік   2 0
2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ   21 1
2022 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ   11 0
2022/23 Д2 Брашоў   7 0
2023 Д1 Нафтан   21 2

Крыніцы правіць

  1. Kirill Kirilenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kirill Kirilenko // FBref.com
  3. https://www.transfermarkt.com/kirill-kirilenko/profil/spieler/470265
  4. https://teams.by/kirilenko-kirill-olegovich/player-149773/
  5. Футбол. Кирилл Кириленко подписал контракт с брестским "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (2 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2019.
  6. Брестское "Динамо" рассталось с Кириленко (руск.). football.by (11 студзеня 2019). Праверана 16 студзеня 2024.
  7. Форвард брестского "Динамо" перешел в БАТЭ (руск.). football.by (29 сакавіка 2019). Праверана 16 студзеня 2024.
  8. Кирилл Кириленко перешел в "Карпаты" (руск.). football.by (30 ліпеня 2019). Праверана 16 студзеня 2024.
  9. Кириленко покинул "Карпаты" (руск.). football.by (1 чэрвеня 2020). Праверана 16 студзеня 2024.
  10. Кириленко стал игроком "Олимпика" (руск.). football.by (28 ліпеня 2020). Праверана 16 студзеня 2024.
  11. "Олимпик" расторг контракт с Кириленко (руск.). football.by (26 студзеня 2021). Праверана 16 студзеня 2024.
  12. Кириленко стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (14 лютага 2021). Праверана 16 студзеня 2024.
  13. "Торпедо-БелАЗ" подтвердило переход Кириленко в румынский "Брашов" (руск.). football.by (1 жніўня 2022). Праверана 16 студзеня 2024.
  14. "Нафтан" подписал Кирилла Кириленко, который вернулся из румынского "Брашова" (руск.). football.by (21 красавіка 2023). Праверана 16 студзеня 2024.
  15. Кирилл Кириленко стал игроком "Славии" (руск.). football.by (30 снежня 2023). Праверана 16 студзеня 2024.