Кірыл Генадзевіч Алексіян

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Кірыл Алексіян)

Кірыл Алексіян (нар. 22 студзеня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Кірыл Алексіян
Поўнае імя Кірыл Генадзевіч Алексіян
Нарадзіўся 22 студзеня 1991(1991-01-22)[1][2] (31 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 6 (0)
2012   Беларусь Брэст 8 (0)
2013   Беларусь Гомель 6 (0)
2013   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 14 (2)
2014 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 30 (2)
2015 Харватыя Хрвацкі Драгаволяц 7 (0)
2015 Беларусь Смалявічы-СТІ 6 (1)
2016 Беларусь Тарпеда (Мінск) 22 (1)
2017 Літва Ёнава 7 (0)
2017—2019 Беларусь НФК (Мінск) 47 (5)
2020 Беларусь Хваля (Пінск) 9 (0)
2021 Беларусь Орша 8 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 снежня 2014

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мінскай школы «Змена», пасля трапіў у БАТЭ. Гуляў за дубль, з 2009 года пачаў трапляць у асноўную каманду. У 2011 годзе згуляў у хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны», выйшаўшы на замену на 60-й хвіліне.

Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў клубе «Брэст», а ў лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[3]. Не змог замацавацца ў аснове гомельскага клуба.

У жніўні 2013 года на правах арэнды перайшоў у «Граніт»[4], а ў сакавіку 2014 года стаў іграком «Граніта» ўжо на трывалай аснове[5]. Замацаваўся ў аснове мікашэвіцкага клуба і дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2015 года пакінуў «Граніт» па заканчэнні кантракта[6] і адправіўся на прагляд у харвацкі клуб «Істра-1961»[7]. У выніку падпісаў кантракт з іншым харвацкім клубам «Хрвацкі Драгаволяц»[8]. Улетку 2015 года, аднак, пакінуў Харватыю, так і не дамовіўшыся аб пераходзе ў «Істру-1961»[9].

Восенню 2015 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[10], але ўжо ў студзені 2016 года пакінуў яго[11]. У сакавіку 2016 знаходзіўся на праглядзе ў «Граніце», але падпісаннем кантракта ён не скончыўся[12]. У выніку, у красавіку папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[13]. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[14].

У лютым 2017 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане»[15], аднак у выніку падпісаў кантракт з літоўскім клубам «Ёнава»[16]. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком сталічных «Крумкачоў»[17]. У складзе «Крумкачоў» стаў асноўным левым абаронцам, аднак у кастрычніку 2017 года выбыў з-за траўмы. Застаўся ў камандзе і ў сезоне 2018, калі яна не была дапушчана да ўдзелу ў Вышэйшай лізе і заявілася ў Другую лігу. Па выніках сезона 2018 дапамог «Крумкачам» выйсці ў Першую лігу.

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[18]. У сезоне 2019 заставаўся іграком стартавага складу, з чэрвеня па жнівень не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад. У лютым 2020 года пакінуў сталічны клуб[19].

У сакавіку 2020 года папоўніў склад пінскай «Хвалі»[20], дзе гуляў да лета. У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», гуляў там да жніўня.

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2012 годзе згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.

ДасягненніПравіць

Зноскі

  1. Kirill Aleksiyan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kirill Aleksiyan // FBref.com
  3. Алексиян отдан в аренду "Гомелю"
  4. Алексиян и Шеряков продолжат в "Граните"
  5. Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита»
  6. Лютько, Моложавый, Волков и Алексиян покинули "Гранит". Баскаков и Луцевич на просмотре
  7. Кирилл Алексиян на просмотре в хорватской "Истре-1961" (ФОТО)
  8. Кирилл Алексиян подписал соглашение с хорватским клубом
  9. Кирилл Алексиян: «Планировалось, что сезон начну в «Истре», но там арестовали директора. Я в шоке»
  10. Кирилл Алексиян заявлен за "Смолевичи-СТИ"
  11. Команда выходит из отпуска
  12. "Гранит" подписал Бабыря и Голяткина, Алексиян не подошел клубу
  13. Пятигорец, Алексиян, Шепетовский и Сапон стали игроками минского "Торпедо"
  14. ЗМЕНЫ Ў СКЛАДЗЕ ТАРПЕДА Архівавана 29 студзеня 2018.
  15. Кирилл Алексиян на просмотре в "Немане"
  16. Кирилл Алексиян подписал контракт с литовской "Лиетавой"
  17. Кирилл Алексиян продолжит карьеру в "Крумкачах"
  18. Алексиян остается в НФК
  19. Алексиян покинул НФК
  20. Мирослав Хлебосолов и Кирилл Алексиян стли игроками "Волны"

СпасылкіПравіць