Кірыл Аляксандравіч Зіновіч

беларускі футбаліст

Кірыл Зіновіч (нар. 5 сакавіка 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца партугальскага клуба «Віторыя» з Гімарайнша і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Кірыл Зіновіч
Kirill Zinovich 2021.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Аляксандравіч Зіновіч
Нарадзіўся 5 сакавіка 2003(2003-03-05)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 194 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партугалія Віторыя (Гімарайнш)
Нумар 19
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2021 Беларусь Мінск 20 (4)
2021—2022 Расія Лакаматыў (Масква) 3 (0)
2021—2022   Расія Лакаматыў-Казанка (Масква) 13 (0)
2022— Партугалія Віторыя (Гімарайнш)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (1)
2021 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2021— Беларусь Беларусь (да 21) 15 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 верасня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 красавіка 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старэйшы брат Кірыла Дзмітрый таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ераПравіць

З 2019 года пачаў гуляў за дубль «Мінска». У 2020 годзе стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 мая 2020 года ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (2:5), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, а ў 2021 годзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2021 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў»[2]. Гуляў пераважна за другую каманду «Лакаматыў-Казанка» ў ФНЛ-2 (трэцім дывізіёне), часам выхадзіў на поле і ў асноўнай камандзе, правёў 3 матчы ў Прэм’ер-лізе.

У верасні 2022 года стаў іграком партугальскай «Віторыі» з Гімарайнша[3], дзе стаў выступаць за другую каманду.

Міжнародная кар’ераПравіць

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Мінск   15 3
2020 Д1 Мінск   9 1
2021 (1) Д1 Мінск   11 3
2021/22 Д1 Лакаматыў   3 0

Зноскі