Кірыл Аляксеевіч Буданаў

Кірыл Аляксеевіч Буданаў (укр.: Кирило Олексійович Буданов) — украінскі военачальнік. Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны (з 2020 года), генерал-лейтэнант (2023), Герой Украіны (2024).

Кірыл Аляксеевіч Буданаў
укр.: Кирило Олексійович Буданов
Начальнік
Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны
з 5 жніўня 2020
Нараджэнне 4 студзеня 1986(1986-01-04)[1] (38 гадоў)
Жонка Marianna Oleksandrivna Budanova[d]
Адукацыя
Дзейнасць разведчык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера ваенная разведка[d]
Месца працы
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны, Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Узнагароды
Personal Achievements Medal, 2nd class Герой Украіны Order for Bravery 1st Class of Ukraine Cross of Military Merit Order for Bravery 2nd Class of Ukraine Order For Courage Order for Bravery 3rd Class of Ukraine Defender of the Motherland Medal badge for military valour Mark of Esteem Badge
Order of Saint Great-Martyr George the Victorybearer

Order of Archangel Michael[d] (30 кастрычніка 2020)

Badge of ATO Participant Military Valor Badge
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 студзеня 1986 года ў Кіеве[2].

Скончыў Адэскі інстытут Сухапутных войскаў (2007), пасля чаго пачаў служыць у атрадзе спецпрызначэння Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, дзе займаў розныя пасады[3][4].

З вясны 2014 года браў удзел ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны. Меў баявыя раненні[3].

4 красавіка 2019 года ў Кіеве быў здзейснены няўдалы замах на Буданава. Тады быў падарваны аўтамабіль Chevrolet Evanda на вуліцы Акадэміка Вільямса, пад які была ўсталявана міна. Генеральная пракуратура Украіны пазней паведаміла аб затрыманні групы падазраваных, а Галасееўскі раённы суд Кіева прысудзіў двух грамадзян Расіі да 7 і 8 гадоў пазбаўлення волі[3][5].

З 2018 па 2020 год займаўся адмысловымі справамі. У 2020 году стаў намеснікам дырэктара дэпартамента Службы вонкавай разведкі Украіны[3].

5 жніўня 2020 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў палкоўніка Буданава начальнікам Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны. На гэтай пасадзе Буданаў змяніў Васіля Бурбу[4]. 24 жніўня 2021 года прысвоена вайсковае званне брыгаднага генерала[6]. 3 красавіка 2022 года прысвоена вайсковае званне генерал-маёр[7].

Узнагароды правіць

  • Крыж баявых заслуг (23 жніўня 2022 года) — За выбітныя асабістыя заслугі ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, пэўнасць вайсковай прысязе[8].
  • Поўны кавалер ордэна «За мужнасць»[4]
  • Нагрудны знак «За вайсковую доблесць»
  • Нагрудны знак «Знак ушанавання»
  • Памятны знак «За вайсковую доблесць»
  • Нагрудны знак «Удзельнік АТА»
  • Герой Украіны (9 лютага 2024)

Зноскі

  1. а б LIGABusinessinform — 1991. Праверана 14 мая 2022.
  2. Персона (руск.). obozrevatel.com. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2021. Праверана 20 лістапада 2021.
  3. а б в г Новый руководитель ГУР отказался комментировать покушение на него (руск.). Украінская праўда (12 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2021. Праверана 20 лістапада 2021.
  4. а б в Кліщук Людмила. Крим, Донбас, гібридні війни, дезінформація: новий начальник ГУР назвав завдання на посаді (укр.). novynarnia.com (10 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2021. Праверана 20 лістапада 2021.
  5. Панфилович Олег. Украинская разведка перехватила разговор сотрудников ФСБ. Они искали компромат на начальника ГУР Буданова (руск.). babel.ua (28 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2021. Праверана 20 лістапада 2021.
  6. Кліщук Людміла. Залужний, Шаптала, Буданов та інші: кому Зеленський присвоїв чергові генеральські звання - Новинарня (укр.). novynarnia.com (25 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2021. Праверана 20 лістапада 2021.
  7. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №207/2022. Офіційне інтернет-представництво Президента України. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2022. Праверана 3 красавіка 2022.
  8. Указ президента України від 23 жніўня 2022 года № 591/2022 «Аб узнагароджанні адрозненнем Прэзідэнта Украіны "Крыж баявых заслуг"»