Кірыл Юр’евіч Вяргейчык

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Кірыл Вяргейчык)

Кірыл Юр’евіч Вяргейчык (нар. 23 жніўня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Слуцк». Сын вядомага беларускага футбаліста, трэнера і функцыянера Юрыя Вяргейчыка.

Футбол
Кірыл Вяргейчык
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Юр’евіч Вяргейчык
Нарадзіўся 23 жніўня 1991(1991-08-23)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 80 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 33
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2015 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 54 (3)
2012   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (2)
2014   Беларусь Дынама (Брэст) 27 (4)
2016 Беларусь Нёман (Гродна) 11 (0)
2016—2018 Беларусь Віцебск 70 (20)
2019—2020 Беларусь Дынама (Мінск) 23 (2)
2020   Беларусь Віцебск 5 (0)
2021— Беларусь Слуцк 21 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 сакавіка 2014

Клубная кар’ера Правіць

Пачынаў кар’еру ў салігорскім «Шахцёры», дзе трэнерам быў яго бацька. Паступова стаў праходзіць у асноўны склад. Другую палову 2012 года правеў у арэндзе ў «Тарпеда-БелАЗ», дзе стала выхадзіў у аснове.

Пасля заканчэння сезона 2012 вярнуўся ў «Шахцёр». У сезоне 2013 стаў часцей з’яўляцца на полі, звычайна выходзячы на замену.

У сакавіку 2014 года на правах арэнды перайшоў у брэсцкае «Дынама»[3], дзе стаў трывала выступаць на пазіцыі цэнтральнага або флангавага нападніка. У снежні 2014 года вярнуўся ў «Шахцёр»[4], дзе зноў стаў пераважна толькі выхадзіць на замену.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», але не падышоў клубу[5]. Неўзабаве далучыўся да «Нёмана», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У жніўні 2016 года, пакінуўшы гродзенскі клуб, стаў іграком «Віцебска»[7]. У «Віцебску» спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У сезоне 2018 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату.

У студзені 2019 года, пакінуўшы «Віцебск» па заканчэнні кантракта, стаў іграком мінскага «Дынама»[8]. Не замацаваўся ў складзе мінчан, часцей выхадзіў на замену. У верасні 2020 года на правах арэнды вярнуўся ў «Віцебск»[9], па заканчэнні арэнды ў снежні 2020 года пакінуў віцебскую каманду[10], а неўзабаве развітаўся і з «Дынама»[11].

У лютым 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[12]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[13].

Міжнародная кар’ера Правіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Правіць

Статыстыка выступленняў Правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Шахцёр   8 0
2008 дубль Шахцёр   26 6
2009 дубль Шахцёр   23 13
2010 Д1 Шахцёр   4 0
2011 Д1 Шахцёр   15 1
2012 (1) Д1 Шахцёр   3 0
2012 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ   11 2
2013 Д1 Шахцёр   18 0
2014 Д1 Дынама (Брэст)   27 4
2015 Д1 Шахцёр   14 2
2016 (1) Д1 Нёман   11 0
2016 (2) Д1 Віцебск   14 2
2017 Д1 Віцебск   26 7
2018 Д1 Віцебск   30 11
2019 Д1 Дынама (Мінск)   11 1
2020 (1) Д1 Дынама (Мінск)   12 1
2020 (2) Д1 Віцебск   5 0
2021 Д1 Слуцк   21 3

Зноскі

  1. Kirill Vergeichik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://sfc-slutsk.by/person/98
  3. Брестское «Динамо» подписало контракты с Дударем, Кондратьевым, Жевнеровым и Кириллом Вергейчиком
  4. Кирилл Вергейчик и Константин Руденок покинули брестское "Динамо"
  5. Василевский, Дуда, Тихоновский, Вергейчик и Петренко покинули расположение «Слуцка»
  6. Кирилл Вергейчик стал игроком "Немана"
  7. Кирилл Вергейчик подписал контракт с "Витебском"
  8. Минское "Динамо" объявило о подписании контракта с Кириллом Вергейчиком
  9. Минское "Динамо" отдало Кирилла Вергейчика в аренду в "Витебск"
  10. Кирилл Вергейчик вернулся в минское "Динамо" из аренды в "Витебске"
  11. Пятеро футболистов покинули минское "Динамо"
  12. Вергейчик и отбывший дисквалификацию за участие в "договорняке" Харитонов стали игроками "Слуцка"
  13. "Слуцк" продлил соглашение с Вергейчиком

Спасылкі Правіць