Кірыл Аляксандравіч Прамудраў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Кірыл Прамудраў)

Кірыл Прамудраў (нар. 11 чэрвеня 1992, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Футбол
Кірыл Прамудраў
Поўнае імя Кірыл Аляксандравіч Прамудраў
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1992(1992-06-11)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 76 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 6
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 109 (15)
2015—2017 Беларусь Дынама (Мінск) 44 (5)
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 24 (0)
2018   Беларусь Прамень (Мінск) 13 (0)
2019— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 82 (11)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 лютага 2014

Клубная кар’ера Правіць

Гуляў за дубль брэсцкага «Дынама». У 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўны склад каманды, а ў сезоне 2012 замацаваўся ў аснове.

У сезоне 2013 ужо трывала выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. З верасня 2013 года, пасля таго як галоўным трэнерам стаў Сяргей Кавальчук, стаў выступаць у якасці апорнага паўабаронцы. Усяго за сезон правёў 30 матчаў (з 32), забіў 5 галоў.

У сезоне 2014 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы брэсцкага клуба. Выдатна пачаў сезон 2015, калі быў падцягнуты бліжэй да атакі і наладзіў узаемадзейнічанне з вопытным Раманам Васілюком, дзякуючы чаму хутка стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату 2015. У выніку, цікавасць да Кірыла сталі праяўляць розныя клубы, у тым ліку і замежныя.

29 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Прамудрава ў мінскае «Дынама»[4]. У складзе мінчан здолеў замацавацца ў стартавым складзе толькі бліжэй к канцу сезона, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2016 ужо быў трывалым іграком асновы мінчан, аднак у першай палове сезона 2017 страціў месца ў складзе. У чэрвені 2017 года было абвешчана аб вяртанні Прамудрава ў брэсцкае «Дынама»[5]. У складзе брэстчан стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду сталічнаму «Промню»[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года вярнуўся ў Брэст[7], а ў студзені 2019 года разарваў кантракт з «Дынама»[8] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі нерэгулярна, у 2020 годзе стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[10]. У 2021 годзе заставаўся іграком асноўнага складу жодзінцаў. У студзені 2022 года падпісаў новае пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У студзені 2023 года чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[12].

Міжнародная кар’ера Правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Правіць

Статыстыка выступленняў Правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Дынама (Брэст)   29 2
2011 Д1 Дынама (Брэст)   15 0
2012 Д1 Брэст   21 1
2013 Д1 Дынама (Брэст)   30 5
2014 Д1 Дынама (Брэст)   29 3
2015 (1) Д1 Дынама (Брэст)   14 6
2015 (2) Д1 Дынама (Мінск)   8 1
2016 Д1 Дынама (Мінск)   28 4
2017 (1) Д1 Дынама (Мінск)   8 0
2017 (2) Д1 Дынама (Брэст)   14 0
2018 (1) Д1 Дынама (Брэст)   10 0
2018 (2) Д1 Прамень   13 0
2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ   20 1
2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ   21 6
2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ   24 3
2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ   17 1

Зноскі