Кірыл Валер’евіч Пячэнін
Кірыл Пячэнін (нар. 18 сакавіка 1997) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Арэнбург» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Кірыл Валер’евіч Пячэнін | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 сакавіка 1997[1][2] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||
Вага | 69 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 25 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера Правіць
Выхаванец віцебскага футбола, у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль «Віцебска». У 2016 годзе, ужо трывала замацаваўшыся ў рэзервовай камандзе, стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Да сезона 2017 рыхтаваўся разам з асновай «Віцебска», аднак у сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Оршы», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе.
У ліпені 2017 года на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[3]. 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе «Нафтана» ў матчы са «Слуцкам» (1:0). У наваполацкім клубе здолеў замацавацца на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезона 2017 «Нафтан» выбыў у Першую лігу, і ў снежні 2017 года Пячэнін вярнуўся ў «Віцебск»[4].
У сезоне 2018 замацаваўся ў аснове віцебскай каманды, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў сезоне 2019 ужо трывала выхадзіў у стартавым складзе. Выкарыстоўваўся як у якасці левага абаронцы, так і ў паўабароне.
У студзені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[5]. Стаў адным з асноўных ігракоў брэсцкай каманды. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам», з якім у лютым падпісаў пагадненне[6]. У складзе «Руха» таксама быў іграком асновы.
У снежні 2021 года стаў іграком расійскага клуба «Арэнбург»[7].
Міжнародная кар’ера Правіць
25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Літвы. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасня 2019 года дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Уэльса (0:1).
Дасягненні Правіць
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў Правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Віцебск | 25 | 1 | |
2016 | дубль | Віцебск | 29 | 7 | |
2017 (1) | Д2 | Орша | 11 | 0 | |
2017 (2) | Д1 | Нафтан | 13 | 1 | |
2018 | Д1 | Віцебск | 29 | 3 | |
2019 | Д1 | Віцебск | 29 | 2 | |
2020 | Д1 | Дынама | 23 | 1 | |
2021 | Д1 | Рух | 27 | 2 | |
2021/22 (2) | Д2 | Арэнбург | 10 | 0 |
Крыніцы Правіць
- ↑ Kirill Pechenin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kiryl Pyachenin // FBref.com
- ↑ Сергей Виноградов и Кирилл Печенин отданы в аренду "Нафтану" Архівавана 22 ліпеня 2017.
- ↑ Вайтюховский Н.И.: "Короткий шаг назад перед большим шагом вперед" Архівавана 30 студзеня 2018.
- ↑ Печенин сменил "Витебск" на брестское "Динамо"
- ↑ Печенин стал игроком "Руха"
- ↑ Защитник сборной Беларуси Кирилл Печенин перебрался из Бреста в ФНЛ