Кірыл Максімавіч Радзівонаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Кірыл Радзівонаў)

Кірыл Радзівонаў (нар. 9 мая 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач».

Футбол
Кірыл Радзівонаў
Поўнае імя Кірыл Максімавіч Радзівонаў
Нарадзіўся 9 мая 2000(2000-05-09)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 80 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2023 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2020   Беларусь Смалявічы 7 (0)
2021—2022   Беларусь Белшына (Бабруйск) 54 (1)
2023   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 20 (0)
2024— Беларусь Іслач (Мінскі раён)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 студзеня 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з галоўнай камандай, прыцягваўся да яе матчаў, аднак заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3]. 10 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Іслачы» (3:1). Далей стаў трывала гуляць у стартавым складзе, але пазней пачаў заставацца на лаўцы запасных, прыцягваўся да дубля. У снежні 2020 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама»[4].

У пачатку 2021 года рыхтаваўся да новага сезона з дублем дынамаўцаў, некаторы час знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама», а ў сакавіку на правах арэнды стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[5]. Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйскай каманды, дапамог ёй па выніках сезона 2021 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з мінскім «Дынама»[6]. Пазней праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», а ў лютым зноў быў арандаваны «Белшынай»[7]. У сезоне 2022 заставаўся іграком стартавага складу бабруйчан.

У студзені 2023 года на правах арэнды стаў іграком «Іслачы»[8], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач»[9], аднак у студзені 2024 года вярнуўся ў клуб, падпісаўшы паўнавартасны аднагадовы кантракт[10].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама   1 0
2018 дубль Дынама   19 0
2019 дубль Дынама   28 1
2020 (1) дубль Дынама   11 2
2020 (2) Д1 Смалявічы   7 0
2021 Д2 Белшына   30 1
2022 Д1 Белшына   24 0
2023 Д1 Іслач   20 0

Крыніцы правіць

  1. Kirill Rodionov // Transfermarkt — 2000.
  2. а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/49737-rodionov-k-m
  3. Игроки минского «Динамо» Халимончик, Демченко, Ложкин и Родионов перешли на правах аренды в «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com.
  4. 10 футболистов покинули "Смолевичи" (руск.). football.by (15 снежня 2020). Праверана 4 снежня 2023.
  5. Кирилл Родионов стал игроком "Белшины" (руск.). football.by (12 сакавіка 2021). Праверана 4 снежня 2023.
  6. Прицел Ориньо, толпа "ИНП" и загадочный Джордж. Репортаж со спарринга минского "Динамо" и "Ислочи" (руск.). football.by (22 студзеня 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  7. "Белшина" вновь арендовала у минского "Динамо" Кирилла Родионова (руск.). football.by (25 лютага 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  8. Минское "Динамо" отправило Кирилла Родионова в аренду в "Ислочь" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2023. Праверана 18 студзеня 2023.
  9. Кирилл Родионов покинул "Ислочь" и вернулся в минское "Динамо" (руск.). football.by (4 снежня 2023). Праверана 4 снежня 2023.
  10. Родионов после аренды из минского "Динамо" остался в "Ислочи" (руск.). football.by (3 студзеня 2024). Праверана 16 студзеня 2024.