Кірыл Сяргеевіч Шакураў

беларускі футбаліст

Кірыл Шакураў (нар. 7 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Велес-2020» з Віцебска.

Футбол
Кірыл Шакураў
Поўнае імя Кірыл Сяргеевіч Шакураў
Нарадзіўся 7 красавіка 1994(1994-04-07)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 184 см
Вага 72 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Велес-2020
Нумар 7
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2017 Беларусь Белшына (Бабруйск) 45 (6)
2018 Беларусь Хваля (Пінск) 28 (5)
2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 1 (0)
2019 Беларусь Хімік (Светлагорск) 15 (4)
2020 Беларусь Хваля (Пінск) 11 (0)
2021 Беларусь Орша 8 (0)
2021 Беларусь Ліда 19 (4)
2022— Беларусь Велес-2020 (Віцебск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 мая 2022.

Клубная кар’ераПравіць

З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» (0:0). У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2017 года падоўжыў кантракт з «Белшынай»[2]. У сезоне 2017 працягваў у асноўным выхадзіць на замену, за сезон забіў 5 галоў.

У студзені 2018 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона з «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[3]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў пінскі клуб[4] і неўзабаве апынуўся па праглядзе ў «Белшыне». У лютым 2019 года афіцыйна вярнуўся ў бабруйскі клуб[5], аднак не здолеў замацавацца ў складзе, толькі адзін раз выйшаў на замену.

У ліпені 2019 года перайшоў у светлагорскі «Хімік»[6], дзе стаў асноўным нападнікам. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак у выніку ў лютым стаў іграком пінскай «Хвалі»[7], дзе часцей выхадзіў на замену.

У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», а ў ліпені перайшоў у «Ліду», дзе гуляў да канца сезона 2021. У пачатку 2022 года далучыўся да віцебскага «Велеса-2020».

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Белшына   10 3
2013 дубль Белшына   22 1
2014 дубль Белшына   20 5
2015 Д1 Белшына   3 0
2016 Д1 Белшына   17 1
2017 Д2 Белшына   25 5
2018 Д2 Хваля   28 5
2019 (1) Д2 Белшына   1 0
2019 (2) Д2 Хімік   15 4
2020 Д2 Хваля   11 0
2021 (1) Д2 Орша   8 0
2021 (2) Д2 Ліда   19 4

Зноскі