Кірымбаш (архіпелаг)
![]() |
У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Нацыянальны парк Кірымбаш. |
Кірымбаш (парт.: Quirimbas) — група з 31 вострава ўздоўж заходняга ўзбярэжжа Мазамбікскага праліва. Уваходзяць у склад дзяржавы Мазамбік.
Кірымбаш | |
---|---|
парт. Quirimbas | |
![]() Бераг вострава Іба | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 31 |
Найбуйнейшы востраў | Іба |
Размяшчэнне | |
12°20′35″ пд. ш. 40°36′05″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Мазамбікскі праліў |
Краіна | |
![]() |
ГеаграфіяПравіць
Архіпелаг Кірымбаш уяўляе сабою ланцуг з 31 вострава, выцягнуты з поўначы на поўдзень на 222 км. Усе астравы маюць каралавае паходжанне, многія злучаны водмелямі і каралавымі рыфамі з мацерыком. Найбуйнейшы востраў Іба месціцца ў паўднёвай частцы. Яго плошча — каля 36 км².
Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература ў сухі сезон з красавіка да верасня трымаецца каля +27°C. У вільготны сезон яна падвышаецца на 3°C.
ПрыродаПравіць
Вылучаюць некалькі экалагічных зон, характэрных для архіпелага Кірымбаш: лясы міёмба, сухія саванны з зараснікамі высокіх траў і акацый, прыбярэжныя лясы, мангры. Дзякуючы блізкасці мацерыка жывёльны свет сушы даволі багаты. Ён прадстаўлены 447 відамі птушак і 46 відамі сысуноў. На астравах сустракаюцца птушкі-насарогі, сланы, буйвалы, львы, леапарды, дзікія сабакі. Аднак найбольшую цікавасць уяўляюць навакольныя марскія воды, населеныя 52 відамі каралаў, 140 відамі малюскаў, 5 відамі марскіх чарапах, 4 відамі дэльфінаў, 3 відамі кітоў, 350 відамі рыб.
У 2002 г. для аховы прыроды архіпелага быў створаны нацыянальны парк Кірымбаш.
ГісторыяПравіць
Першымі наведвальнікамі і насельнікамі астравоў Кірымбаш былі суахілі. У канцы XV — пачатку XVI ст. яны былі даследаваны партугальскімі экспедыцыямі на чале Васка да Гама і Жуана да Нова. Партугальцы захапілі востраў Іба і стварылі на ім каланіяльнае паселішча. У 1975 г. архіпелаг быў далучаны да незалежнага Мазамбіка. У нашы дні асноўныя галіны эканомікі: рыбалоўства, турызм, вырошванне какосавай пальмы.