Кісялёвабудскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Кісялёвабу́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кісялёва Буда.

Кісялёвабудскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клімавіцкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кісялёва Буда
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Макаркаў Сяргей Васільевіч
Кіраўнік спраў Сазонава Святлана Іванаўна
Насельніцтва (2019) 939
Плошча 206,07 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2244
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Геаграфія правіць

Сельсавет размешчаны на паўночным усходзе раёна, мяжуе з Гусаркаўскім, Дамамерыцкім, Мілаславіцкім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Шумяцкім раёнам Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кісялёвабудскі (Кісялёвабудзянскі) сельсавет у складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты: Кісялёва Буда, Красоўка, Новы Дзедзін, Новыя Пранічкі, Нязнань, Стары Дзедзін, Старыя Пранічкі, станцыя Шасцёраўка. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хатовіжскага сельсавета (2 населеныя пункты: Куляшоўка і Роськаў)[1]. У 1965 годзе ў склад сельсавета з Мілаславіцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Звянчатка, Іванаўск, Кавалёўка 1-я, Кавалёўка 2-я, Папаратка, Сялец, Фёдараўка, Шасцёраўка)[2]. 23 верасня 2011 года скасавана вёска Фёдараўка[3].

Склад правіць

У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў (2013 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі
Вялікі Мох пасёлак 193 100
Завідаўка вёска 8 6
Звянчатка аграгарадок 398 150
Іванаўск вёска 19 11
Кавалёўка вёска 28 24
Кісялёва Буда вёска 217 93
Красоўка вёска 15 12
Куляшоўка вёска 5 5
Новы Дзедзін вёска 31 20
Новыя Пранічкі вёска 10 6
Нязнань вёска 15 13
Папаратка вёска 12 9
Роськаў вёска 35 18
Стары Дзедзін вёска 167 69
Старыя Пранічкі вёска 23 13
Сялец вёска 26 12
Шасцёраўка вёска 1 1
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[4]

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1333 чалавекі[5], з іх 95,8 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6].
Станам на 1 студзеня 2013 года у Кісялёвабудскім сельсавеце пражываў 1301 чалавек. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 939 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 5 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 23 сентября 2011 г. № 14-9 Об упразднении сельского населенного пункта Федоровка Киселево-Будского сельсовета
  4. Киселёво-Будский сельский Совет
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.