Кішкі
Кішкі — вялікалітоўскі магнацкі род гербу «Дамброва». Роднасны польскай і вялікалітоўскай галіне Цеханавецкіх. Найбольшай магутнасці дасягнулі ў XVI ст., у сярэдзіне XVII ст. род згас.

Паходзяць з Мазовіі. Заснавальнік роду Пашка (Павел) Струміла (пам. 1435/1436), адзін са шматлікіх уладальнікаў Дмошына ў Вышаградскай зямлі .
Сын Пашкі — Юшка (Ежы) Струміла (пам. 1485)[1][2], пасцельнічы пры двары вялікага князя Вітаўта ў апошнія яго гады. Юшка атрымаў ад вялікага князя Вітаўта для бацькі Цеханавец на захадзе Падляшша каля мазавецкай мяжы, а для сябе Бранск на Падляшшы. Пасля смерці вялікага князя Вітаўта Юшка вярнуўся ў Мазовію.
Кар’ера Юшкі Струмілы прывабіла ў ВКЛ яго братоў Мацея (Мацька) і Пятра (Пятрашку), якія атрымалі ў спадчыну па бацьку Цеханавец. У Кнізе данін вялікага князя Казіміра захаваўся запіс 1440-1443 гадоў, ваявода віленскі Даўгірдам надаў братам «шесть чоловеков Боривойнишки» ў Медніцкай воласці, якіх раней трымаў Юшка Струміла. Мацька — родапачынальнік Цеханавецкіх. Пятрашка — у 1477 годзе згаданы як кухмістр каралевы Альжбеты.[3]
Паводле падання, Пётр Пашкавіч прыдумаў і ўвёў ва ўжытак кішку, страва прыйшліся даспадобы каралеве Альжбеце і прыдворным, такім чынам Пётр атрымаў мянушку «Кішка». У кожным разе, празванне Кішкамі пайшло толькі ад аднаго з унукаў Пашкі Струмілы, ад сына Пятра — Станіслава Кішкі[4].
Станіслаў Кішка праз два шлюбы набыў значныя ўладанні ў ВКЛ. Унукі Станіслава Кішкі, таксама праз шлюбы яшчэ больш павялічылі свае ўладанні. На Попіс 1567 года з Кішкавых маёнткаў выстаўлена 807 «коней», болей ставілі толькі Радзівілы. Аднак, пры вялізных багаццях, Кішкі ні разу не былі ні ваяводамі віленскімі, ні канцлерамі. Частка праўнукаў Станіслава Кішка — нашчадкі яго ўнука Станіслава Пятровіча, мела тытул графаў на Іўі і Лоску, баронаў на Цеханаўцы. У сярэдзіне XVII ст. род згас, маёнткі перайшлі праз сваяцтва шэрагу родаў.[4]
Кішкі здаўна католікі, у часы Рэфармацыі, разам з большасцю магнатаў сталі пратэстантамі. Іўе было цэнтрам радыкальнай пратэстанцкай плыні — арыянства. У пачатку XVII ст. Кішкі вярнуліся да каталіцтва.[4]
Вядомыя прадстаўнікі
правіць- Пашка Струміла
- Аляксандр Струміла
- Юшка Струміла
- Клеменс Струміла
- Мацей Струміла, пачынальнік Цеханавецкіх
- Пётр Струміла (каля 1420—1485)
- Станіслаў Кішка (каля 1455—1513), ваявода смаленскі, вялікі гетман літоўскі.
- Пётр (каля 1490—1534), ваявода полацкі з 1519, кашталян троцкі з 1534.
- Станіслаў (каля 1510—1554), ваявода віцебскі з 1544.
- Ян (каля 1540—1592), староста жамойцкі з 1579 і кашталян віленскі з 1588.
- Станіслаў (каля 1550—1617).
- Мікалай (каля 1580—1644), ваявода дорпацкі з 1617, ваявода мсціслаўскі з 1626, кашталян троцкі з 1636, вялікі падскарбі літоўскі з 1640.
- Януш (1586—1654), ваявода полацкі з 1621, вялікі гетман літоўскі з 1646.
- Станіслаў (каля 1585—1626), біскуп жамойцкі.
- Крыштаф (каля 1590—1646), ваявода мсціслаўскі з 1636 і віцебскі з 1639.
- Альжбета, жонка Крыштафа Хадкевіча, ваяводы віленскага.
- Ганна, жонка Крыштафа Радзівіла, ваяводы віленскага і гетмана вялікага літоўскага.
- Пётр (каля 1512—1550), маршалак Валынскай зямлі з 1548.
- Мікалай (каля 1515—1587), ваявода падляшскі з 1569.
- Станіслаў (каля 1510—1554), ваявода віцебскі з 1544.
- Ганна (?—1532), жонка Яна Радзівіла, потым за Станіславам Кезгайлам; маці Мікалая Радзівіла Чорнага.
- Барбара, жонка Юрыя Радзівіла.
- Пётр (каля 1490—1534), ваявода полацкі з 1519, кашталян троцкі з 1534.
- Станіслаў Кішка (каля 1455—1513), ваявода смаленскі, вялікі гетман літоўскі.
- Станіслаў Струміла
- Ганна
- Малгажата (Багушка)
Крыніцы
правіць- ↑ Faliński B. Jerzy Strumiłło, budowniczy miasta. — Kamionka Strumiłowa, 1927. — 50 с.
- ↑ Jakubchak S. Jerzy Strumiło – przywódca konfederacji lwowskiej 1464 r. // Społeczeństwo Polski średniowiecznej. — Warszawa: 1992. — Т. 5.
- ↑ Думін Станіслаў. Кішкі // Энцыклапедыя ВКЛ. — Т. 2. — Мінск, 2007. — С. 101.
- ↑ а б в Насевіч 1993.
Літаратура
правіць- Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст.. — Мн.: БелЭн, 1993.