Кішкі (твор)

(Пасля перасылкі з Кішкі, твор)

Кішкі (англ.: Guts) — кароткі аповяд вядомага амерыканскага пісьменніка Чака Паланіка, які быў апублікаваны ў сакавіку 2004 года ў чарговым нумары дарослага часопіса «Playboy».

Кішкі
англ.: Guts
Вокладка ў Сеціве
Вокладка ў Сеціве
Аўтар Чак Паланік
Жанр кароткі аповяд
Мова арыгінала англійская
Выдавецтва Playboy
Выпуск Сакавік 2004 год
Старонак 16

Апісанне правіць

Расказ ідзе ад першай асобы. Расказваецца пра трох хлопчыкаў, якія любілі мастурбаваць і рознымі шляхамі дабівацца аргазму. Увогуле, у нікогда нічога добрага не выходзіць, таму яны руйнуюць сабе жыццё і страчваюць прытомнасць.

Пасля апісанняў падзей расказчык разважае, выкарыстоўвае французскія і рускія прымаўкі.

Героі правіць

  • Першы сябар, 13 гадоў. Купіў моркву і вазілін, каб спрабаваць зрабіць самому сябе пегінг. Пасля спрабавання, маці заве есці. Герой ідзе за стол, а калі павяртаецца ў пакой, то заўважае, што морквы няма і ўспамінае пра маці, якая прыбірае пакоі, калі сям'я садзіцца за стол.
  • Другі сябар. Старэйшы брат другога сябра служыў на флоце і расказаў яму пра незвычайны шлях мастурбацыі. Ён спрабуе так мастурбаваць. Так здарылася, што стрыжань застаецца ў пенісе, потым выцякае у нутр хлопца і ён аказваецца ў шпіталі. Бацькі гатовы забіць старэйшага і не наведваюць малодшага.
  • Расказчык. Любіў рабіць "жамчужнае ныранне". Аднойчы ня змог усплыць і заўважыў, што яго кішкі ўсасаліся ў насос.

Гісторыя правіць

 
Вокладка твора ад The Guardian

У рамках проматура свайго новага твора «Дзённік» Паланік прачытаў аўдыторыі «Кішкі» - аповед пра няшчасныя выпадкі падчас мастурбацыі. Гісторыя пачынаецца са слоў аўтара, які б гаварыў сваім слухачам, каб тыя глыбока ўдыхнулі, затрымалі дыханне і ня дыхалі на працягу ўсяго аповеду («гісторыя працягваецца да таго часу, пакуль вы можаце не дыхаць»).[1].

Часопіс «Playboy» апублікаваў гэтыя апавяданні ў сакавіцкім выпуску 2004 года[2]. Потым твор быў уключаны ў яго кнігу «Прывіды».

Страта прытомнасці правіць

Упершыню, у 2003 годзе падчас публічнага чытання 35 чалавек страцілі прытомнасць з-за недахопу паветра з прычыны працяглай затрымкі дыхання (хоць магчыма, большасць з іх, былыя прыхільнікі Паланіка, толькі зрабілі выгляд, што пазбавіліся пачуццяў)

Летам 2004 года ён зноў чытаў апавяданне, пасля чаго колькасць непрытомнасцяў вырасла да 53 выпадкаў, а ў наступны раз - да 60. Падчас чытання 4 кастрычніка 2004 года ў горадзе Боулдэр (Каларада) лік людзей, якія страцілі прытомнасць павялічылася да 67 чалавек[3]. Апошняя страта свядомасці зафіксавана 28 траўня 2007 года ў горадзе Вікторыя (Брытанская Калумбія), дзе пяць чалавек ўпалі ў непрытомнасць, адзін з якіх стукнуўся галавой аб дзверы, спрабуючы пакінуць аўдыторыю.

Паланіка гэтыя прыпадкі не асоба хвалююць, так як прыхільнікі працягваюць чытаць «Кішкі» і іншыя творы аўтара. Паланік напісаў, што за ўвесь час чытання апавядання «Кішкі» адбылося 73 выпадкі страты прытомнасці[4].

Зноскі

  1. Dan Glaister.. I dare you (англ.). The Guardian (13 марта 2004). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012. Праверана 2 лістапада 2011.
  2. Guts (англ.)(недаступная спасылка). chuckpalahniuk.net (Март 2004). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 26 верасня 2012.
  3. Chuck Palahniuk.. 67 people fainted as I read my horror story (англ.). The Telegraph (7 июня 2005). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 26 верасня 2012.
  4. Arifa Akbar.. Chuck Palahniuk: «I shy away from non-consensual violence» (англ.). The Independent (16 июня 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 26 верасня 2012.

Спасылкі правіць