Кішэзэрс

возера ў Латвіі

Кішэзэрс[1] (лат.: Ķīšezers) — возера ў паўночна-ўсходняй частцы Рыгі.

Кішэзэрс
лат.: Ķīšezers
Від на возера з боку Межапарка
Від на возера з боку Межапарка
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 0,1 м
Даўжыня 8,4 км
Шырыня 3,6 км
Плошча 17,4 км²
Даўжыня берагавой лініі 42,8 км
Найбольшая глыбіня 4,2 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Басейн
Упадаюць Югла, Ланга
Размяшчэнне
Краіна  Латвія
Кішэзэрс (Латвія)
Кішэзэрс
Кішэзэрс
Кішэзэрс (Рыга)
Кішэзэрс
Кішэзэрс
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самае вялікае з рыжскіх азёр, на заходнім беразе якога знаходзіцца Межапаркс (месца адпачынку і культурнага баўлення часу гараджан з размешчанымі на яго тэрыторыі Рыжскім заапаркам і гольф-клубам), на паўночным — Яўнцыемс, на паўднёва-усходнім — Азалкалны.

Плошча возера 17,4 км², даўжыня 8,4 км, шырыня да 3,6 км, глыбіня да 4,2 м, сярэдняя 3 м. Па плошчы возера з’яўляецца самым вялікім у Рызе. У возера ўпадаюць рэкі: Югла, Ланга. Праз пратоку Мілгравіс Кішэзэрс злучаецца з басейнам Даўгавы. Па пратоку ў возера трапляе салёная вада. Дно пясчанае, зверху ў цэнтры пласт глею, у заліве Яўнцыемс — цэлюлоза, трапляецца з адходамі папяровай фабрыкі, а ў раёне ЦЭЦ-1 — пласт попелу.

Бераг абведзены залівамі, шмат расліннасці, на ўсходзе ахоўны прыродны аб’ект — Ліепусальскі дуб. Тры вострава, з якіх самы буйны — Сніеру.

Зноскі

  1. Латышскае e перадаецца як э на пачатку слова і пасля большасці зычных, як е пасля ķ, ļ, ņ, ģ. Гл. СПОСАБЫ І ПРАВІЛЫ ПЕРАДАЧЫ ГЕАГРАФІЧНЫХ НАЗВАЎ І ТЭРМІНАЎ ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ