Кішынёў
Кішынёў (рум.: Chişinău [kiʃiˈnəw]) — сталіца і самы буйны горад Малдовы, на рацэ Бык (прыток Днястра). Цэнтр чыгунак і аўтадарог, міжнародны аэрапорт. Насельніцтва складае 780 000 жыхароў (2008).
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца як сяло ў даравальнай грамаце маладаўскага гаспадара Стэфана III Вялікага баярыну Вайкулу (1466). Быў вотчынай баяр, з 1641 года — Яскага манастыра. Горад з 1712 года. З пачатку 16 стагоддзя да 1812 года пад уладай Турцыі. Неаднаразова разбураны (у канцы 17 стагоддзя татарамі, у 1739, 1787, 1791 туркамі). У Руска-турэцкую вайну 1735-39 тут адбылося антытурэцкае паўстанне. На мяжы 18-19 стагоддзяў у Кішынёве 22 гарбарныя, 18 свечачных, 5 гарбарных майстэрняў. З 1812 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1818 года цэнтр Бесарабскай вобласці (з 1873 года губерні). У 1820-23 гадах у Кішынёве адбываў ссылку А.С.Пушкін. У пачатку 19 стагоддзя Кішынёў — адзін з цэнтраў па падрыхтоўцы антытурэцкага паўстання на Балканах пад кіраўніцтвам А.Іпсіланці. У 1833 годзе адкрыта гімназія і друкарня. Развіццю прамясловасці (у 1903 годзе каля 60 прадпрыемстваў) садзейнічала будаўніцтва чыгункі.
У горадзе ў 1874—1917 гг. жыў і працаваў беларускі этнограф, пушкініст А. Н. Шыманоўскі.
У студзені 1918 года Кішынёў у складзе Румыніі. З 1940 года ў складзе СССР, сталіца Малдаўскай ССР. У Другую Сусветную вайну (ліпень 1941-жнівень 1944) акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі. З 1991 года сталіца незалежнай Рэспублікі Малдова.
Насельніцтва
правіць
|
Архітэктура
правіцьКішынёў падзяляецца на Ніжні горад з сярэднявечнай планіроўкай і Верхні горад з рэгулярнай планіроўкай. Сярод помнікаў: Царква Раства Маці Божай (Мазаракіеўская, 18 стагоддзе), кафедральны сабор (1830-35, архітэктар А.І.Мельнікаў), трыумфальная арка.
У 1918-40 гг. Кішынёў забудоўваўся невялікімі асабнякамі з цэглы і вапняку. У 2-ю Сусветную вайну моцна пашкоджаны. Паводле генплана 1947 года (кіраўнік А.Шчусеў) рэканструяваны цэнтр горада, пракладзены праспекты, узведзены адміністрацыйныя будынкі, забудавана Прывакзальная плошча. У 1955-80 гг. створаны добраўпарадкаваныя жылыя раёны (Рышканаўка, Батаніка, Баюканы).
Прамысловасць
правіцьМашынабудаванне, харчасмакавая (вінаробныя, пладоваагароднінакансервавая), дрэваапрацоўчая, лёгкая (гарбарна-абутковая, трыкатажная).
Адукацыя
правіцьТэатры і музеі
правіць- Нацыянальны тэатр оперы і балета Рэспублікі Малдова
- Нацыянальны музей гісторыі Малдовы
- Нацыянальны музей выяўленчага мастацтва Рэспублікі Малдова
- Дом-музей А.Пушкіна
Транспарт
правіцьДзейнічае міжнародны аэрапорт Кішынёў, чыгуначны вакзал і 3 аўтавакзалы (Цэнтральны, Паўночны і Паўднёвы). Грамадскі транспарт прадстаўлены тралейбусамі, аўтобусамі і маршрутным таксі.
Гарады-пабрацімы
правіцьСтанам на 2013 год, у Кішынёва маецца 16 гарадоў-пабрацімаў[9][10]:
- Грэнобль, Францыя (1977)
- Рэджа-нель-Эмілія, Італія (1989)
- Мангейм, Германія (1989)
- Сакрамента, ЗША (1990)
- Адэса, Украіна (1994)
- Бухарэст, Румынія (1999)
- Кіеў, Украіна (1999)
- Ерэван, Арменія (2000)
- Мінск, Беларусь (2000)
- Тэль-Авіў, Ізраіль (2000)
- Анкара, Турцыя (2004)
- Ясы, Румынія (2008)
- Тбілісі, Грузія (2011)
- Алба-Юлія, Румынія (2011)
- Ашдод, Ізраіль (2013)[11]
- Чарнаўцы, Украіна (2014)[12]
Вядомыя асобы
правіць- Віярэл Антонавіч Балаган
- Іван Іванавіч Бодзюл
- Дойна Алдзя-Тэадоравіч
- Іён Алдзя-Тэадоравіч
- Майсей Эмануілавіч Кашук (1899—1961) — урач-афтальмолаг, доктар медыцынскіх навук.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Nicu V. Localitățile Moldovei în documente și cărți vechi: îndreptar bibliografic. Volumul 1: A-L — Chișinău: Universitas, 1991. — С. 173. — 508 с. — ISBN 5-362-00841-2
- ↑ Численность постоянного населения Республики Молдова на 1 января 2011 года в территориальном разрезе (руск.)
- ↑ а б в г http://www.bessarabia.ru/demografic.htm
- ↑ а б http://www.jewishgen.org/bessarabia/files/projects/3GeographicalDictionary/JewishPopulationinBessarabia.htm
- ↑ http://www.statistica.md/pageview.php?l=en&idc=295&id=2234
- ↑ http://www.statistica.md/newsview.php?l=ro&idc=168&id=3670
- ↑ http://www.statistica.md/category.php?l=ro&idc=103&
- ↑ https://statistica.gov.md/public/files/publicatii_electronice/Chisinau/Chisinau_in_cifre_2018.pdf
- ↑ Oraşe înfrăţite (рум.). Праверана 16 кастрычніка 2012.
- ↑ Адрыян Панку. Пазнай пабрацімаў самых буйных населеных пунктаў Малдовы(недаступная спасылка). Tribuna.md (23 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2014. Праверана 19 мая 2014.
- ↑ Ашдод і Кішынёў сталі гарадамі-пабрацімамі
- ↑ "Падпісана пагадненне аб пабрацімстве Кішынёва з Чарнаўцамі". point.md. 2014-10-14. Праверана 2014-10-21.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.