Карл Іванавіч Росі

(Пасля перасылкі з К. І. Росі)

Карл Іва́навіч Ро́сі (італ.: Carlo di Giovanni Rossi; 17751849) — расійскі архітэктар італьянскага паходжання, аўтар шматлікіх будынкаў і архітэктурных ансамбляў у Санкт-Пецярбургу і яго ваколіцах.

Карл Іванавіч Росі
італ.: Carlo di Giovanni Rossi
Дата нараджэння 18 (29) снежня 1775(1775-12-29)
Месца нараджэння Неапаль, Неапалітанскае каралеўства
Дата смерці 6 (18) красавіка 1849(1849-04-18) (73 гады)
Месца смерці Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
Альма-матар
Працы і дасягненні
Член у
Працаваў у гарадах Масква, Санкт-Пецярбург, Паўлаўск, Таржок, Цвер
Архітэктурны стыль Ампір, класіцызм
Найважнейшыя пабудовы
Узнагароды
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
3 ст.
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
2 ст. з алмазнымі знакамі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Карла дзі Джавані (Карл Іванавіч) Росі нарадзіўся ў Неапалі. З 1787 года разам з маці, балерынай Гертрудай Росі, і айчымам, выдатным балетным танцорам Шарлем Ле Пікам  (руск.), жыў у Расіі, у Санкт-Пецярбургу, куды быў запрошаны яго знакаміты айчым.

У 1788 годзе Росі паступае ў вядомую нямецкую школу St. Petri-Schule  (руск.). Будучы з дзяцінства звязаным са светам мастацтваў, Росі навучаўся ў архітэктара Вінчэнца Брэна. У 1795 ён паступае на службу ў Адміралцейскую калегію архітэктуры чарцёжнікам. З 1796 быў памочнікам Брэна на будаўніцтве Міхайлаўскага замка. У 1801 годзе робіцца архітэктурным памочнікам 10 класа. У 1802 годзе Росі атрымлівае замежную камандзіроўку для завяршэння адукацыі і выязджае на два гады ў Італію.

У 1806 годзе Росі становіцца архітэктарам Кабінета. Аднак спачатку ён атрымлівае працу не як архітэктар, а як мастак па фарфоры, і два гады працуе на фарфоравым і шкляным заводзе. У жніўні 1808 Росі камандзіраны ў Маскву, у Экспедыцыю крамлёўскага будавання  (руск.). З маскоўскіх твораў дойліда (неагатычная Кацярынінская царква Вазнясенскага манастыра  (руск.) ў Крамлі, драўляны тэатр на Арбацкай плошчы) практычна нічога не захавалася. У 1809 годзе Росі займаецца перабудовай Пуцявога палаца  (руск.) Кацярыны Паўлаўны ў Цверы.

У 1815 годзе Росі вяртаецца ў Санкт-Пецярбург. У 1816 годзе ён прызначаны членам Камітэта збудаванняў і гідраўлічных работ  (руск.). Да ранніх работ Росі ў Пецярбургу і яго ваколіцах адносяцца рэканструкцыя Анічкава палаца (1816), шэраг павільёнаў і бібліятэка ў Паўлаўскім палацы  (руск.) (1815—1822), Ялагін палац з аранжарэяй і павільёнамі (1816—1818).

Галоўнай сферай дзейнасці Росі стала стварэнне гарадскіх архітэктурных ансамбляў. Шмат у чым дзякуючы яму Пецярбург атрымаў новае аблічча, ператварыўшыся ў цэнтр гіганцкай імперыі, ганарлівай сваімі перамогамі над Напалеонам. Яго праекты мелі гарманічнае спалучэнне архітэктурных форм з алегарычнай скульптурай, наватарскія канструктыўныя прыёмы (напрыклад, металічныя перакрыцці).

Выдатнае архітэктурнае і горадабудаўнічае майстэрства Росі ўвасоблена ў ансамблях Міхайлаўскага палаца з прылеглымі да яго садам і плошчай (1819—1825), Палацавай плошчы з грандыёзным дугападобным будынкам Галоўнага штаба і трыумфальнай аркай (1819—1829), Сенацкай плошчы з будынкамі Сената і Сінода (1829—1834), Александрыйскай плошчай  (руск.) з будынкамі Александрынскага тэатра (1827—1832), новага корпуса Імператарскай публічнай бібліятэкі  (руск.) і двума аднароднымі працяглымі карпусамі Тэатральнай вуліцы (цяпер вуліца Дойліда Росі).

Увайшоўшы ў канфлікт з асяроддзем Мікалая I, Росі ў 1832 годзе сышоў у адстаўку, звольніўшыся «ад усіх заняткаў па будынках». Адной з апошніх пабудоў Росі была званіца Юр’ева манастыра блізу Вялікага Ноўгарада.

Архітэктар памёр у Санкт-Пецярбургу. Быў пахаваны на Волкаўскіх лютэранскіх могілках  (руск.). Перапахаваны ў некропалі Аляксандра-Неўскай лаўры[1].

Фільмаграфія правіць

Творчасці архітэктара прысвечаны фільмы «Росси» і «Павловский дворец» дакументальнага цыклу «Красуйся, град Петров!» (2011—2013).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Вейнерт Н. Росси. М.-Л.: Искусство, 1939.
  • Гримм Г. Г. Ансамбли Росси. Площадь искусств и площадь Островского. М.-Л.: Искусство, 1946.
  • Жилинский Я. Здание Главного штаба. Исторический очерк. СПб., 1892.
  • Пилявский В. И. Зодчий Росси. М.-Л.: ГИАиГ, 1951.
  • Росси, Карл Иванович (1775—1849). Каталог архитектурных чертежей и проектов предметов прикладного искусства. К 200-летию со дня рождения. Л., 1975.
  • Тарановская М. З. Карл Росси. Архитектор. Градостроитель. Художник. Л.: Стройиздат, 1980.
  • Карпова Е. В., Кузнецов С. О. Исчезнувшие интерьеры Строгановского дворца // Памятники культуры. Новые открытия. 1999. М., 2000, С.480-492 [о работе Росси в Строгановском дворце].
  • Турчин В. С. Александр I и неоклассицизм в России. Стиль империи или империя как стиль. М.: Жираф, 2001.
  • Шуйский В. К. Карло Росси. СПб.: Стройиздат, 2001.
  • Кириков Б. М.  (руск.). Архитектурные памятники Санкт-Петербурга. — 2-е изд. — СПб.: Коло  (руск.), 2007. — 384 с.
  • О. Форш Михайловский замок. Л.: Классики и современники. Советская литература, 1946.

Спасылкі правіць